Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 65:
 
Падчас акупацыі камітэт быў перавыбраны. У яго ўвайшлі А. Луцкевіч (старшыня), [[Юліяна Мэнке]], [[Язэп Салавей]], [[Іван Луцкевіч]], А. Рачкоўская, Ф. Вішнеўскі, Я. Ліцкевіч. Поруч з наданьнем матэрыяльнай дапамогі ахвярам вайны камітэт гуртаваў вакол сябе дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, што засталіся ў Вільні, набываў ролю прадстаўніка інтарэсаў беларускага насельніцтва перад акупацыйнымі ўладамі.
 
[[File:Statut btdav.jpg|thumb|Статут БТДАВ]]
 
Важным кірункам дзейнасьці таварыства стала культурна-асьветніцкая праца. Для арганізацыі беларускіх школ пры ім была створана школьная камісія, намаганьнямі якой у Вільні 15 лістапада 1915 пачала працу першая беларуская пачатковая школа. У 1916 ў горадзе дзейнічала 5 беларускіх школ, дзе навучалася больш за 200 вучняў. Навучаньне было бясплатным, бедных вучняў таварыства забясьпечвала адзеньнем і харчаваньнем. Школьная камісія распрацоўвала навучальныя праграмы, прызначала настаўнікаў, наладжвала падрыхтоўку і выданьне падручнікаў, разглядала пытаньні беларускай навуковай тэрміналёгіі. У пачатку 1916 нямецкія ўлады прызналі беларускую мову раўнапраўнай зь іншымі мовамі края, што актывізавала дзейнасьць таварыства па арганізацыі беларускага школьніцтва. Вясной 1916 адбыўся першы выпуск слухачоў беларускіх настаўніцкіх курсаў, арганізаваных школьнай камісіяй у сьнежні 1915 у Вільні. Напрыканцы 1916 ў мястэчку [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]] пачала працаваць [[Беларуская настаўніцкая сэмінарыя]]. Падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў дазволіла значна пашырыць школьную сетку. Паводле зьвестак А. Луцкевіча на працягу 1917-18 былі адкрыты 153 беларускія пачатковыя школы. У 1917 камітэт таварыства арганізавала 2 дзіцячыя прытулкі недалёка ад Вільні (для 70 і 40 дзяцей). У Вільні былі адкрыты 2 сталоўкі.<ref>{{артыкул|аўтар =| частка = |загаловак =Справаздача Беларускага камітэту таварыства помачы пацярпелым ад вайны за час ад 1 жніўня 1917 г. да 1-га жніўня 1918 г.|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2102/5152-1918-64B.pdf?sequence=397&isAllowed=y|адказны =[[Язэп Салавей]]|выданьне=[[Гоман]]|тып=газэта|месца=[[Вільня]] |выдавецтва=Гоман|год=17 жніўня 1918 |выпуск=|том=|нумар=64 (260) | старонкі=2 |isbn=}}</ref>