Гародніна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
стыль, артаграфія
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
Радок 4:
Нягледзячы на тое, што большасьць моваў маюць тэрміны, у шырокім сэнсе аналягічныя адзін аднаму, аднясеньне канкрэтных частак расьлін у гэтыя катэгорыі залежыць ад мясцовых кулінарных традыцыяў. Напрыклад, у [[Бразылія|Бразыліі]] [[авакада]] традыцыйна ўжываецца ў ежу з [[цукар|цукрам]] як [[дэсэрт]] або прыкладаецца да [[малочны кактэйль|малочных кактэйляў]], і такім чынам лічыцца [[садавіна]]й, тады як у [[Мэксыка|Мэксыцы]] й [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] авакада дадаецца ў салаты й [[соўс]]ы й лічыцца гароднінай.
 
Першапачаткова дзікая гародніна сабіралася людзьмі шляхам [[зьбіральніцтва]], што, зь цягам часу, прывяло да пераходу да культываваньня гародніны ў некалькіх частках сьвету, верагодна, на працягу пэрыяду ад 10 тысяч гадоў да н.  э. да 7 тысяч гадоў да н.  э., калі значна пашырыўся новы сельскагаспадарчы лад жыцьця. Па-першае, спачатку першабытныя людзі культывавалі мясцовыя расьліны, аднак праз разьвіцьцё гандлю пашырыліся розныя віды гародніны экзатычных культур зь іншых рэгіёнаў Зямлі. У цяперашні час, большасьць відаў гародніны вырошчваюць па ўсім сьвеце, дзе гэта дазваляе клімат, ці гэта склалася культурна. Гародніна можа быць вырашчана ў абароненых асяродзьдзях, як то цяпліцах, у менш прыдатных кутках плянэты. На сёньня [[Кітай]] зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам гародніны. Глябальны гандаль сельскагаспадарчай прадукцыі дазваляе спажыўцам набываць гародніну, якую вырасьцілі ў далёкіх краінах. Маштаб вытворчасьці вар’іруецца ад фэрмэрскіх гаспадарак, якія забясьпечваюць патрэбу ў ежы толькі сваёй сям’і, да аграбізнэсу зь вялікімі сельскагаспадарчымі засеўнымі плошчамі, якія вырошчваюць прадукцыю на сусьветны рынак. У залежнасьці ад віду гародніны значна адрозьніваюцца мэтады і спосабы ўборкі ўраджаю, ягонага захоўваньня, перапрацоўкі і [[маркетынг]]у.
 
Гародніну можна ўжываць у ежу як у сырым выглядзе, гэтак і варанай. Яна гуляе важную ролю ў харчаваньні чалавека, зьяўляючыся прадуктам у асноўным зь нізкім утрыманьнем [[тлушчы|тлушчаў]] і [[вугляводы|вугляводаў]], але з высокім утрыманьнем [[вітаміны|вітамінаў]], [[мінэрал]]аў і харчовых валокнаў. Многія дыетолягі заахвочваюць людзей да спажываньня вялікая колькасьці садавіны і гародніны, у прыватнасьці, да пяці ці больш порцыяў на дзень.
 
== Беларусь ==
У 2011  г. валавы збор гародніны адкрытага грунту склаў ў Беларусі 288 тыс. тонаў пры сярэдняй ураджайнасьці 214 [[цэнтнэр]]аў з [[гектар]]а<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сяргей Куркач]].|загаловак=Сёлета бульбы — 1,2 млн тон|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=89025|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=17 лістапада 2011|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2011-11-17 219 (27083)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/89033/17lis-1.indd.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==
Радок 23:
{{Накід:Ежа}}
 
[[Катэгорыя:Гародніна| ]]
[[Катэгорыя:Харчовыя прадукты]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]