Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
16-ы патрыярх маскоўскі і ўсяе Расеі Кірыла (Патрыярх Маскоўскі)
Радок 1:
[[Файл:Patriarch Kirill I of Moscow 02 cropped.jpg|thumb|16-ы патрыярх маскоўскі і ўсяе Расеі [[Кірыла (Патрыярх Маскоўскі)|Кірыла]]]]
'''Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расеі'''<ref>[http://www.radyjo.net/4/89/Artykul/103414 Візыт патрыярха Кірыла], [[Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё]], 20 чэрвеня 2012  г.</ref><ref>[http://www.svaboda.org/a/1787533.html Украіна: пратэсты супраць візыту патрыярха Кірыла], [[Радыё Свабода]], 29 ліпеня 2009  г.</ref> ({{мова-ru|Патриарх Московский и всея Руси|скарочана}}, да 1943 году  — {{мова-ru|Патриарх Московский и всея России|скарочана}})  — тытул прадстаяцеля [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай праваслаўнай царквы]].
 
Патрыярхію царква [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]] атрымала разам з аўтакефаліяй у 1589 годзе. Раней яе япархіі былі ў юрысдыкцыі [[Кіеўская мітраполія|Кіеўскай мітраполіі]] [[Канстантынопальскі патрыярхат|Канстантынопальскага патрыярхату]]. З 1448 году самаабвешчаная Маскоўская праваслаўная царква 141 год (1448—1589) ачольвалася самапрызначанымі мітрапалітамі, ня мела [[эўхарыстыя|эўхарыстычнай]] еднасьці з усім праваслаўным сьветам і знаходзілася ў [[схізма|схізме]].
 
У 1721 годзе ўлады [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] скасавалі патрыярхат, замест якога ўтварылі «Сьвяцейшы ўрадавы сынод»  — фактычна адно зь міністэрстваў, якое цалкам падначальвалася маскоўскаму гаспадару (расейскаму імпэратару). Патрыярхат аднавіўся толькі па распадзе Расейскай імпэрыі ў 1917 годзе.
 
У 1943 годзе пры спрыяньні [[Іосіф Сталін|Сталіна]] ў Маскве прайшоў Сабор япіскапаў, на якім адбылася зьмена другой афіцыйнай назвы Маскоўскага патрыярхату  — з Расейскай праваслаўнай царквы ({{мова-ru|Российская православная церковь|скарочана}}) на «Рускую праваслаўную царкву» ({{мова-ru|Русская православная церковь|скарочана}})<ref name="eiu">Мицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В.  А.  Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України.  — К.: Наук. думка, 2010.  — Т. 7 : Мл  — О. С. 87.</ref> і тытула прадстаяцеля  — з Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расеі ({{мова-ru|Патриарх Московский и всея России|скарочана}}) на «Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі» ({{мова-ru|Патриарх Московский и всея Руси|скарочана}}). Пытаньне аб назьве патрыярхату ўзьняў Сталін, аднак паводле афіцыйнай вэрсіі<ref>Одинцов М. И.  Русские патриархи ХХ века. М.: Изд-во РАГС, 1994. С. 290 [http://www.krotov.info/acts/20/1940/19430904.html].</ref>, сам тытул прапанаваў новы патрыярх [[Сергій (Старагародзкі)]], Сталін нібы толькі пагадзіўся з прапановай і дадаў, што «гэта слушна».
 
== Крыніцы ==