Пётра Сыч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Пётра Сыч''' ([[18 студзеня]] [[1912|1910]]  [[20 чэрвеня]] [[1964]])  — пісьменьнік, мэмуарыст, [[журналіст]] [[Радыё Свабода]].
 
== Біяграфія ==
 
=== Дзяцінства і юнацтва ===
Пётра Сыч (поўнае імя Пётра Альфрэд Сыч) нарадзіўся ў сям’і Марыяна і Марыі Сычоў у вёсцы [[Батурына]]. Ахрысьцілі яго ў мястэчку [[Ільля (вёска)|Ільля]] [[Вялейскі павет (Віленская губэрня)|Вялейскага павету]]. Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, а сяміклясную  — у вёсцы [[Хаценчыцы]].
 
У [[1929]] пачаў вучобу ў [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]] на факультэце філязофіі, але праз два гады быў вымушаны кінуць вучобу з прычыны хваробы маці (тады ўжо ўдавы). Ад гэтага часу пачаў журналісцкую працу ў віленскіх [[польская мова|польскамоўных]] газэтах. Адначасова з публіцыстыкай Пётра Сыч распачаў і пісьменьніцкую дзейнасьць. Першы верш, на польскай мове, быў надрукаваны ў [[1932]] годзе ў віленскай газэце «Голас люду». І пад артыкуламі, і пад мастацкімі творамі падпісваўся як Петрэк Вілейскі, а пазьней  — крыптонімам «пс» або сваім сапраўдным прозьвішчам. Быў блізка знаёмы з [[Сымон Рак-Міхайлоўскі|Сымонам Рак-Міхайлоўскім]], [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніславам Тарашкевічам]].
 
=== Другая сусьветная вайна ===
Радок 16 ⟶ 17:
Адзначаны ўзнагародамі розных краінаў: брытанскімі — Зоркай Італіі, Зоркай 1939—1945, Мэдалём вайны 1939—1945 і Мэдалём Абароны, польскімі — [[Памятны крыж Монтэ-Касына|Крыжам Монтэ-Касына]] № 45039, Мэдалём Войска, Ганаровай адзнакай за раненьні і інш<ref>[http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/mtcasino/05.htm Юры Грыбоўскі, Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна] — Афіцэр-беларус з-пад Монтэ-Касіна</ref>.
 
=== Радыё Свабода ===
Па заканчэньні вайны корпус генэрала Андэрса быў пераведзены ў Ангельшчыну. Там Пётра Сыч з [[1946]] году далучыўся да беларускай працы. У [[1951]] годзе пераехаў у [[Нямеччына|Нямеччыну]], дзе рэдагаваў сатырычны часапіс «[[Шарсьцень]]» і супрацоўнічаў з газэтай «Бацькаўшчына», што выдавалася ў Мюнхэне. Стаў адным з самых першых супрацоўнікоў [[Радыё Свабода]] (тады Радыё «Вызваленьне»).
 
У лютым [[1954]] году з [[Канада|Канады]] ў [[Мюнхэн]] прыехаў доктар [[Вінцэнт Жук-Грышкевіч]], каб распачаць працу па стварэньні беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне”«Вызваленьне», і ён адразу запрасіў у штатныя супрацоўнікі Пятра Сыча. Сустрэча ў Мюнхэне была ня першай. Улетку [[1940]] году Вінцэнт Жук-Грышкевіч і Пятро Сыч разам сядзелі ў савецкай турме ў Полацку і з таго часу пасябравалі. Кіраўнік Беларускай рэдакцыі добра ведаў пра адданасьць Пятра Сыча беларускай справе і лічыў, што менавіта такія людзі і павінны ствараць беларускае незалежнае радыё. Пятро Сыч зь вялікім энтузіязмам узяўся за новую працу, укладаў у яе ўвесь свой талент і душу. Ён быў аўтарам тэксту звароту, зь якім самы першы раз выйшла да слухача 20 траўня 1954 году беларуская рэдакцыя Радыё “Вызваленьне”«Вызваленьне», цяперашняя “Свабода”«Свабода». Называўся ён “Азымут«Азымут сэрца”сэрца».
 
Памёр Пётра Сыч у Нямеччыне 20 чэрвеня 1964 году. Пахаваны на могілках Перлахер Форст ў Мюнхэне.<ref>{{Спасылка|аўтар = Натальля Гардзіенка.|імя = Натальля|прозьвішча = Гардзіенка|аўтарlink = Наталля Гардзіенка|суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://kamunikat.org/bek/kartki.html#did50|загаловак = PK50.Памінальная картка Пётры Сыча |назва праекту = Беларускія эміграцыйныя калекцыі|выдавец = [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва]]|дата доступу = 1 сакавіка 2018|мова = |копія = |дата копіі = |камэнтар = }}</ref>
 
Як сьведчыць Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пётра Сыч «меў багатую, чульлівую мастацкую натуру, адораную рознымі здольнасьцямі. Быў ён пісьменьнікам, і публіцыстам, і паэтам, і маляром  — з задаткамі да скульптуры. На вялікі жаль, гэтыя здольнасьці не знайшлі належнага афармленьня ў сыстэматычнай адукацыі, культываваньні, і таму наш мастак да канца жыцьця застаўся мастаком-дылетантам. Жыцьцёвыя нягоды білі моцна нашага Петруся й не далі магчымасьці сканцэнтравацца, разьвіцца ў аднэй, найбольш адпаведнай яму галіне. Таму хіба што на дне душы ягонай затаілася нейкая прыніжанасьць, няўпэўненасьць у свае сілы, а мо’ й крыўда на свой жыцьцёвы лёс».
 
== «Сьмерць і салаўі» ==
Пра перажытае пад Монтэ-Касына Пятро Сыч наважыўся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця, у кнізе «[[Сьмерць і салаўі]]».
 
Нарыс Пётры Сыча «Сьмерць і салаўі» прысьвечаны адной з вызначальных стратэгічных апэрацыяў Другой сусьветнай вайны  — [[бітва пад Монтэ-Касына|бітве пад Монтэ-Касына]] ў студзені  — траўні [[1944]] году. Перамога ў гэтай бітве адкрыла альянтам дарогу на [[Рым]], стварыла ўмовы дзеля вызваленьня Італіі ад фашызму. У Беларусі, як і ўвогуле ў савецкай гісторыяграфіі мінулай вайны, бітва пад Монтэ-Касына замоўчвалася. Так, напрыклад, у артыкуле [[БелСЭ]] «Другая сусьветная вайна» (т. 4, с. 278—281) падзеі пад Монтэ-Касына нават ня згадваюцца. А між тым, там ваявалі тысячы беларусаў  — салдатаў і афіцэраў Другога корпусу генэрала Андэрса.
 
«Сьмерць і салаўі» ўпершыню ўбачыла сьвет у газэце «Бацькаўшчына» ў [[1963]]—[[1964]] гадох, але не было закончаным, бо аўтар заўчасна памёр. Эльза Сыч  — жонка Пятра Сыча  — пастаралася каб выдаць мэмуарны твор асобнай кнігай і таксама, каб «апавяданьне мела й заканчэньне, хоць і зь іншай рукі».
 
== Крыніцы ==
Радок 36 ⟶ 37:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://knihi.com/Piotra_Syc/Smierc_i_salaui_Uspaminy_aficera-Bielarusa_spad_Monte-Kasyno.html Сьмерць і салаўі. Успаміны афіцэра-Беларуса спад Монтэ-Касыно] &ndash; — поўны тэкст твору
* [http://svaboda.org/news/articles/2004/05/20040522194129.asp Азымут Сэрца. Пётра Сыч] &ndash; — самы першы матэрыял, які прагучаў на хвалях Радыё Свабода
* [http://www.svaboda.org/programs/50years/2004/01/20040101131109.asp На хвалі Свабоды: Год 1954]
* [http://kamunikat.net.iig.pl/hist_pub_ruch09.htm Лявон Юрэвіч. Кароткая біяграфічная нататка пра Пётру Сыча]
* [http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/zamk8?OpenDocument Зьвесткі пра Пётру Сыча і армію Андэрса, надрукаваныя ў часапісе "«Дзеяслоў"»]
* [http://www.martyraloh.org/victim_only.asp?id=13022 Пётра Сыч у спісе ахвяраў камунізму на сайце martyraloh.org]
* [http://zbsb.org/infocenter/30-1.shtml Артыкул пра Пётру Сыча на сайце P<C "«Бацькаўшчыны"»]
* [http://www.svaboda.org/programs/zamiezza/2004/05/20040525124009.asp Беларусы ў бітве пад Монтэ Касына (да 60-й гадавіны падзеі)]