Пётра Сыч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 21:
У лютым [[1954]] году з [[Канада|Канады]] ў [[Мюнхэн]] прыехаў доктар [[Вінцэнт Жук-Грышкевіч]], каб распачаць працу па стварэньні беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне”, і ён адразу запрасіў у штатныя супрацоўнікі Пятра Сыча. Сустрэча ў Мюнхэне была ня першай. Улетку [[1940]] году Вінцэнт Жук-Грышкевіч і Пятро Сыч разам сядзелі ў савецкай турме ў Полацку і з таго часу пасябравалі. Кіраўнік Беларускай рэдакцыі добра ведаў пра адданасьць Пятра Сыча беларускай справе і лічыў, што менавіта такія людзі і павінны ствараць беларускае незалежнае радыё. Пятро Сыч зь вялікім энтузіязмам узяўся за новую працу, укладаў у яе ўвесь свой талент і душу. Ён быў аўтарам тэксту звароту, зь якім самы першы раз выйшла да слухача 20 траўня 1954 году беларуская рэдакцыя Радыё “Вызваленьне”, цяперашняя “Свабода”. Называўся ён “Азымут сэрца”.
 
Памёр Пётра Сыч у Нямеччыне 20 чэрвеня 1964 году. Пахаваны на могілках Перлахер Форст ў Мюнхэне.<ref>{{Спасылка|аўтар = Натальля Гардзіенка.|імя = Натальля|прозьвішча = Гардзіенка|аўтарlink = Наталля Гардзіенка|суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://kamunikat.org/bek/kartki.html#did50|загаловак = PK50.Памінальная картка Пётры Сыча |назва праекту = Беларускія эміграцыйныя калекцыі|выдавец = [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва]]|дата доступу = 1 сакавіка 2018|мова = |копія = |дата копіі = |камэнтар = }}</ref>
Памёр Пётра Сыч у Нямеччыне 20 чэрвеня 1964 году.
 
Як сьведчыць Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пётра Сыч «меў багатую, чульлівую мастацкую натуру, адораную рознымі здольнасьцямі. Быў ён пісьменьнікам, і публіцыстам, і паэтам, і маляром — з задаткамі да скульптуры. На вялікі жаль, гэтыя здольнасьці не знайшлі належнага афармленьня ў сыстэматычнай адукацыі, культываваньні, і таму наш мастак да канца жыцьця застаўся мастаком-дылетантам. Жыцьцёвыя нягоды білі моцна нашага Петруся й не далі магчымасьці сканцэнтравацца, разьвіцца ў аднэй, найбольш адпаведнай яму галіне. Таму хіба што на дне душы ягонай затаілася нейкая прыніжанасьць, няўпэўненасьць у свае сілы, а мо’ й крыўда на свой жыцьцёвы лёс».