Бітва пад Лясной: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
replaced the 2009 artistic copy (Peter der-Grosse 1838 PR.jpg) by the 1838 original (Peter der-Grosse 1838.jpg); вікіфікацыя
Радок 17:
}}
{{Бітвы Вялікай Паўночнай вайны}}
'''Бі́тва пад Лясно́й'''  — адна з самых значных і вырашальных падзеяў у гісторыі [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]). Бітва адбылася [[28 верасьня]] [[1708]] году непадалёк ад беларускай вёскі [[Лясная (Магілёўская вобласьць)|Лясная]]. Расейскае войска было пад камандаваньнем цара [[Пётар I|Пятра I]] і фэльдмаршала [[Аляксандар Меншыкаў|Аляксандра Меншыкава]]. Швэдзкай арміяй камандаваў генэрал [[Адам Людвіг Левэнгаўпт]]. Перад пачаткам бітвы армія генэрала Левэнгаўпта налічвала 5500 ваяроў [[інфантэрыя|інфантэрыі]] і 3000 [[кавалерыя|кавалерыі]], моц расейскага войска складала 4830 ваяроў інфантэрыі (10 батальёнаў) і 6795 ваяроў кавалерыі.
 
== Бітва ==
[[Файл:Peter der-Grosse 1838 PR.jpg|міні|140пкс|зьлева|Пётар I]]
Генэрал Адам Людвіг Левэнгаўпт камандаваў адной з самых выдатных швэдзкіх вайсковых частак, якая ў той час кватаравала пад [[Рыга]]й. Улетку 1708 году войска Лэвэнгаўпта вырушыла з Рыгі, каб злучыцца з галоўнай арміяй [[Карл XII|Карла  XII]].
 
Армія Карла XII таксама чакала ад Левэнгаўпта зброю, харчаваньне і вайсковую амуніцыю, плянуючы пасьля дапамогі працягнуць паход на [[Масква|Маскву]]. Але падрыхтоўка Левэнгаўпта зацягнулася, і Карл XII вырашыў адправіцца тым часам з паходам на [[Украіна|Ўкраіну]]. [[15 верасьня]] 1708 году рушыла ў паход галоўная армія швэдаў. Армія Левэнгаўпта знаходзілася пры гэтым усяго каля сотні кілямэтраў ад Карлавага войска.
Радок 34:
У бітве пад Лясной загінула больш за 6500 швэдаў, каля 3000 былі паранены. Страты на баку расейскай арміі склалі 1111 чалавек забітымі і 2856 чалавек параненымі. Зьнішчэньне корпусу Адама Левэнгаўпта значна паслабіла пазыцыі Карла ХII і ўзьняло дух расейскай арміі, бо гэта была перамога над самым моцным корпусам швэдаў, які цягам дзевяці гадоў лічыўся непераможным. Бітва пад Лясной таксама стала канцом перавагі [[Швэцыя|Швэцыі]] на поўдні [[Эўропа|Эўропы]].
 
Паводле Пятра I, бітва пад Лясной  — «маці [[Палтаўская бітва|Палтаўскай бітвы]]», якая адбылася роўна дзевяцьцю месяцамі пазьней.
 
== Бітва пад Лясной у культуры і мастацтве ==