Эдзі Рознэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 9:
З узмацненьнем антысэміцкай палітыкі ў нацысцкай Нямеччыне ў 1935 адмовіўся туды вярнуцца пасьля эўрапейскага турнэ. Праз Цюрых і Прагу дабраўся да Польшчы. Працаваў у аркестры [[Юры Бяльзацкі|Юрыя Бяльзацкага]], узначальваў аркестры ў [[Варшава|Варшаве]], [[Кракаў|Кракаве]], [[Лодзь|Лодзі]]. Працягваў гастрольную дзейнасьць у Эўропе. Амэрыканская фірма гуказапісу «[[Columbia Records]]» выпусьціла яго альбом у сэрыі «Сусьветнавядомыя музыкі».
 
З пачатка [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ў верасьні 1939 году апынуўся ў Львове. Пра яго даведаўся [[Панцеляймон Панамарэнка|Панамарэнка]], вялікі знаўца джазу, і асабіста запрасіў яго працаваць у Менск, для фармаваньня джазавага аркестру БССР.
 
У 1940 годзе кіраўнік [[Дзяржаўны джаз-аркестар БССР|Дзяржаўнага джаз-аркестру БССР]], які стаў лепшым [[сьвінг (музыка)|сьвінгавым]] біг-бэндам СССР 1940-х гадах. 18 і 21 красавіка 1940 году ў Менску адбыліся першыя канцэрты аркестру, якія выклікалі сапраўдны ажыятаж. У верасьни 1940 году аркестар нечакана запрасілі дзеля аднаго канцэрту ў [[Сочы]], дзе давялося выступаць перад пустою заляю. На наступны дзень высьветлілася, што ў зашторанай ложы сядзеў Сталін, якому канцэрт спадабаўся. Гэта стала для Рознэра «парасонам бясьпекі».