Гаўард Філіпс Лаўкрафт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія, вікіфікацыя
Радок 7:
|Напрамак =
|Жанр = [[містыка]], [[лаўкрафтаўскія жахі]]
|Дэбют =
|Значныя творы =
|Прэміі =
|Палічка =
|Сайт =
}}
'''Говард Філіпс Лаўкрафт''' ({{мова-en|Howard Phillips Lovecraft}}; 20 жніўня 1890, [[Провідэнс]], [[Род-Айлэнд]], [[ЗША]]  — 15 сакавіка 1937, там жа)  — амэрыканскі паэт і пісьменьнік, які пісаў у жанрах [[Літаратура жахаў|жахаў]], [[Містыка|містыкі]], спалучаючы іх у арыгінальным стылестылі. Першапачынальнік [[Міты Ктулху|Мітаў Ктулху]]. Пры жыцьці Лаўкрафта яго творы не карысталіся вялікай папулярнасьцю, аднак ужо пасьля яго сьмерці яны аказалі прыкметны ўплыў на фармаваньне сучаснае масавае культуры. Яго творчасьць нагэтулькі ўнікальна, што творы Лаўкрафта вылучаюцца ў адасоблены паджанр  — так званыя [[лаўкрафтаўскія жахі]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 20 жніўня 1890 году ў [[Провідэнс]]е ([[Род-Айлэнд]], [[ЗША]]). Бацька  — Уілфрыд Скот Лаўкрафт, маці  — Сара Сьюзан Філіпс Лаўкрафт. У 1893, калі Говарду было толькі тры гады, ягонага бацьку забралі ў псыхіятрычны шпіталь, дзе ён і памёр у 1898. Лаўкрафта выхоўвалі яго маці, дзьве цёткі (Ліліян Дэлора Філіпс і Эньні Эмілін Філіпс), а таксама дзядуля  — Уіпл Ван Бюрэн Філіпс. Говарда лічылі вундэркіндам, з-за таго, што ва ўзросьце двух гадоў ён быў здольны чытаць вершы на памяць, а ў шэсьць пачаў пісаць свае ўласныя. Дзядуля заахвочваў ягоную прагу да навучаньня, а таксама абуджаў у маладым Говардзе зацікаўленасьць да невядомага, распавядаючы свае гатычныя показкі.
 
У дзяцінстве Говард часта хварэў, з-за чаго ён пайшоў у школу толькі ў васьмігадовым узросьце. Праз год яго забіраюць са школы. У гэты пэрыяд Говард шмат чытае, асабліва захапляецца хіміяй і астраноміяй. Выдае абмежаваным накладам некалькі працаў (сярод якіх «Навуковая газэта» ў 1899). Праз чатыры гады Лаўкрафт вяртаецца ў школу. У 1904 памірае дзядуля і сям’я Говарда пераяжджае ў меншы дом на гэткай ж самай вуліцы. Сьмерць дзядулі прынесла Говарду шмат пакутаў. З-за гэтага ён нават думае пра самазабойства. У 1908, напярэдадні выпуску са школы, у яго адбываецца нэрвовы зрыў і ён так і не атрымоўвае дыплём.
Радок 22:
Говард напісаў колькі фантастычных твораў у маладосьці, але з 1908 па 1913 займаецца пераважна паэзыяй. Пазьней да 1917 году піша вершы і эсэ, а ў 1917 вяртаецца да жанру жахаў у сваіх аповедах «Даган» і «Магіла». «Даган» быў ягоным першым прафэсійна апавяданьнем, надрукаваным у часопісе «Weird Tales» у 1923. У 1919, пасьля доўгіх прыступаў гістэрыі і дэпрэсіі маці Лаўкрафта забіраюць у псыхіятрычны шпіталь, дзе яна памірае 21 траўня 1921.
 
У 1924 Лаўкрафт ажаніўся з Соняй Грын, якая была на сем гадоў за яго старэйшая. Пасьля вясельля, Говард пераехаў у [[Бруклін]]. Празь некалькі год з-за матэрыяльных цяжкасьцей ягоная жонка была вымушаная прадаць сваю краму капелюшоў і пераехаць у [[Кліўлэнд]]. Лаўкрафт застаўся ў [[Нью-Ёрк]]у. Яшчэ празь некаторы час яны дамовіліся пра развод (які так і ня быў аформлены юрыдычна) і Говард вярнуўся ў [[Провідэнс]], дзе і жыў да 1933. У гэты пэрыяд Лаўкрафт напісаў амаль усе яго вядомыя кароткія аповеды, а таксама некаторыя буйныя творы накшталт «Выпадка Чарльза Дэкстэра Варда» і «Гораў вар’яцтва». Таксама пісаў за іншых аўтараў («Крылатая сьмерць», «Дзёньнік Алонза Тайпэра» і  г.  д.) Нягледзячы на свой талент, Говард станавіўся ўсё больш і больш бедным. Ягоныя творы ня мелі вялікае папулярнасьці. Ён быў зноўку вымушаны пераехаць у маленькі домік са сваёй цёткай. Говарда моцна ўразіла самазабойства ягонага сябра па перапісцы [[Робэрт Говард|Робэрта Говарда]].
 
У 1936 у Лаўкрафта знайшлі [[рак страўніка]]. 15 сакавіка 1937, у [[Провідэнс]]е, ён памёр.
Радок 34:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:H. P. Lovecraft}}
* [http://www.prajdzisvet.org/storehouse/authors/Lovecraft,%20Howard%20Philips/Lovecraft_cthulhu.pdf Говард Філіпс Лаўкрафт  — «Кліч Ктулху» ў перакладзе Паўла Донава на prajdzisvet.org]
 
{{Міты Ктулху}}