Віетнам: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Vietnam?oldid=877975683
Радок 39:
}}
'''Віетна́м''', '''Віет Нам''' ({{мова-vi|Việt Nam|скарочана}}, вымаўл. {{IPA|[viət˨ næm˧]}}, афіцыйна — '''Сацыялісты́чная Рэспу́бліка Віетна́м''', {{мова-vi|Cộng hòa Xã hội chủ nghĩa Việt Nam|скарочана}}) — краіна ў паўночна-ўсходняй [[Азія|Азіі]], якая месьціца ва ўсходняй частцы паўвостраву [[Індакітай]], цалкам ахoпліваючы ўсходняе узьбярэжже паўвострава. Насельніцтва краіны паводле ацэнак на [[2015]] год складае 91 млн жыхароў (14-ы радок у сьвеце паводле колькасьці насельніцтва). Назва Віетнам перакладаецца як «Паўднёвы Віет», якая афіцыйна ўпершыню была ужыта ў [[1802]] годзе імпэратарам [[Гія Лонг|Гія Лонгам]] і адноўлена ў [[1945]] годзе падчас заснаваньня незалежнай краіны пад кіраўніцтвам [[Ха Шы Мін|Ха Шы Міна]]. Віетнам мяжуе з [[Кітай|Кітаем]] на поўначы, [[Лаос]]ам на паўночным захадзе, [[Камбоджа]]й на паўднёвым захадзе і выходзіць да [[Паўднёва-Кітайскае мора|Паўднёва-Кітайскага мора]] на ўсходзе<ref>[http://m.english.vietnamnet.vn/fms/government/54432/china-continues-its-plot-in-the-east-sea.html China continues its plot in the East Sea]. VietNamNet News.</ref>. Сталіцай краіны зьяўляецца горад [[Ханой]], пры гэтым найбольшым паводле колькасьці насельніцтва зьяўляецца [[Хашымін]].
 
Паўночная частка сучаснага Віетнаму амаль тысячу гадоў знаходзілася пад уладай кітайскіх імпэратараў з 111 году да н. э. да 939 году н. э. Яе незалежная краіна, Віетнам утварыўся ў 939 годзе, пасьля перамогі віетнамскіх сілаў ў [[бітва на рацэ Бач Занг (938)|бітве на рацэ Бач Занг]] супраць кітайскіх сілаў. Далйшая кіраваньне асобнай віетнамскай дынастыі каралёў прывяло да паступовага пашырэньня краіны на поўдзень Індакітаю. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя паўвостраў быў калянізаваны французамі. Пасьля японскай акупацыі ў 1940 годзе, віетнамцы распачалі першую Віетнамскую вайны за незалежнасьць краіны. 2 верасьня 1945 году прэзыдэнт [[Хашымін]] абвесьціў незалежнасьць Віетнаму ад Францыі пад новым імём Дэмакратычная Рэспубліка Віетнам. У 1954 годе Віетнам абвесьціў перамогу ў вайне супраць Францыі. Паводле дамовы тэрыторыя краіны была падзелена на дзьве дзяржавы — Паўночны Віетнам з сацыялістычнай арыентацыяй і [[Паўднёвы Віетнам]] з капіталістычным укладам. Канфлікт паміж двума бакамі актывізаваўся ў 1965 годзе ў паўнавартасную [[Вайна ў Віетнаме|вайну]] з непасрэдным умяшаньнем [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] ў яго. Вайна доўжылася да 1973 году і скончылася перамогай Паўночнага Віетнаму. Краіна была аб’яднаная пад адзіным камуністычным урадам, але заставалася беднай і палітычна ізаляванай. У 1986 годзе [[Камуністычная партыя Віетнаму]] ініцыявала шэраг эканамічных і палітычных рэформаў, якія паклалі шлях краіны да інтэграцыі ў сусьветную эканоміку<ref>[http://news.bbc.co.uk/2/hi/asia-pacific/3752682.stm «Vietnam's new-look economy»]. BBC News.</ref>.
 
Станам на 2010 год краіна ўсталявала дыпляматычныя адносіны з 178 краінамі сьвету. З 2000 году тэмпы эканамічнага росту Віетнама зьяўляюцца аднымі з самых высокіх у сьвеце. Дзякуючы даволі пасьпяховыя эканамічным рэформам, краіна атрымала магчымасьць увайсьці ў [[Сусьветная гандлёвая арганізацыя|Сусьветную гандлёвую арганізацыю]] ў 2007 годзе. Акрамя таго, Віетнам зьяўляецца чальцом [[Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі|Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі]], [[Азіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супраца|Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва]] і Міжнароднай арганізацыяй [[франкафонія|франкафоніі]].
 
== Гісторыя ==