Этыёпія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Ethiopia?oldid=875926727
Радок 47:
 
== Гісторыя ==
Этыёпія — найстарэйшая незалежная дзяржава Афрыкі. Да [[1974]] году — [[манархія]]. У 1974 годзе да ўлады прыйшлі рэвалюцыйна настроеныя вайскоўцы на чале з [[Мэнгісту Хайле МарыамМарыям|Мэнгісту Хайле МарыамамМарыямам]]. У 1978—1979 гг. войскі Этыёпіі пры дапамозе [[Куба|Кубы]] і [[СССР]] адбілі [[Самалійска-этыёпская вайна|самалійскае ўварваньне]] на ўсход краіны<ref>{{Артыкул|аўтар=Мікола Дзябёла.|загаловак=Мікалай Іванчанка: «Вельмі цяжка было растлумачыць этыёпам, што такое сацыялізм»|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=15 сакавіка 2003|нумар=65-66 (24749-24750)|старонкі=5|issn=1990-763x}}</ref>. У [[1991]] годзе ў выніку шматгадовай узброенай барацьбы іх зьмяніў цяперашні ўрад, створаны Рэвалюцыйна-дэмакратычным фронтам этыёпскіх народаў (РДФЭН). У тым жа годзе адбылася фактычнае аддзяленьне ад Этыёпіі правінцыі [[Эрытрэя]], стаўшай у [[1993]] годзе незалежнай дзяржавай.
 
=== Пэрыяд дэмакратыі ===
[[Файл:Ethiopia-FinMin.jpg|міні|зьлева|Штаб-кватэра міністэрства фінансаў і эканамічнага разьвіцьця Этыёпіі.]]
Першыя шматпартыйныя выбары адбыліся ў траўні 1995 году, перамогу ў якіх атрымала партыя [[Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт этыёпскіх народаў|РДФЭН]]. Прэзыдэнт пераходнага ўраду, лідэр партыі РДФЭН, [[Мэлес Зэнаві]], стаў прэм’ер-міністрам, а [[Нэгаса Гідада]] быў абраны прэзыдэнтам<ref>[http://www.irinnews.org/report/22561/ethiopia-president-expelled-ruling-party «President expelled from ruling party»]. IRIN.</ref>. У траўні 1998 году пагранічная спрэчка з Эрытрэяй прывяла да [[эрытрэйска-этыёпская вайна|эрытрэйска-этыёпскай вайны]], якая працягвалася да чэрвеня 2000 году і каштавала абедзьвюм краінаў каля $1 млн у дзень<ref>[http://news.bbc.co.uk/2/hi/africa/750789.stm «Will arms ban slow war?»]. BBC News.</ref>. Гэта аказала негатыўны ўплыў на эканоміку Этыёпіі, але ўзмацніла кіруючую кааліцыю<ref>[http://news.bbc.co.uk/2/hi/africa/1476618.stm «War 'devastated' Ethiopian economy»]. BBC News.</ref>.
 
Вынікі трэціх шматпартыйных выбараў у Этыёпіі, якія прайшлі 15 траўня 2005 году, аказаліся даволі спрэчнымі, а некаторыя апазыцыйныя рухі абвінавацілі кіроўную ўладу ў махлярстве. Не зважаючы на тое, што [[Цэнтар Картэра]] быў задаволены працэсам падрыхтоўкі да выбараў, падзеі, што рушылі за плебесцытам, выклікалі абурэньне міжнароднай установы. Назіральнікі ад [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскага Зьвязу]] выказалі падтрымку кампаніі РДФЭН, але таксама зазначылі парушэньні ў падліку галасоў і публікацыі вынікаў<ref>[https://www.voanews.com/a/article-2005-ethiopian-election-a-look-back-93947294/159888.html «2005 Ethiopian election: a look back»]. Voice of America</ref>. Апазыцыйныя партыі атрымалі больш за 200 месцаў у парлямэнце, што было значна больш за мінулыя 12 месцаў на выбарах 2000 году. У той час як большасьць прадстаўнікоў апазыцыі атрымалі мандаты, некаторыя лідэры апазыцыйных партыяў адмовіліся заняць свае месцы ў парлямэнце і былі абвінавачаныя ў распальваньні гвалту пасьля выбараў і былі заключаныя ў турму.
 
Кааліцыя апазыцыйных партыяў была створаная ў 2009 годзе з мэтай перамогі над РДФЭН у парлямэнцкіх выбарах 2010 году. Мэлес, які знаходзіўся ва ўладзе з 1991 году, апублікаваў свой 65-старонкавы маніфэст ў Адыс-Абэбе 10 кастрычніка 2009 году. Па выніках апазыцыя атрымала большасьць галасоў, але РДНЭФ спыніла падлік галасоў на некалькіх дзён, што выклівала абурэньне апазыцыі. Мэлес памёр 20 жніўня 2012 году ў [[Брусэль|Брусэлі]], дзе ён лячыўся ад нявызначанага захворваньня<ref>[https://www.reuters.com/article/2012/08/21/us-ethiopia-meles-idUSBRE87K04K20120821 «Ethiopian Prime Minister Meles has died: state television»]. Reuters.</ref>. Намеснік прэм’ер-міністра [[Хайлемарыям Дэсалень]] быў прызначаны новым прэм’ерам краіны да правядзеньня новых выбраў у 2015 годзе<ref>[https://www.reuters.com/article/2012/08/22/us-ethiopia-meles-leader-idUSBRE87L0B820120822 «Ethiopia acting PM to remain at helm until 2015»]. Reuters.</ref>, але пасьля іх застаўся на сваёй пасадзе<ref>[http://www.aljazeera.com/news/2015/05/profile-ethiopias-placeholder-pm-quietly-holds-150527172136197.html «Profile: Ethiopia's 'placeholder' PM quietly holds on»]. Al Jazeera.</ref>.
 
5 жніўня 2016 году ў краіне ўспыхнулі хваляваньні і дэманстрацыі, дзясяткі дэманстрантаў былі расстраляныя і забітыя паліцыяй. Пратэстоўцы патрабавалі спыніць парушэньні правоў чалавека, вызваліць палітычных зьняволеных і больш справядлівага пераразмеркаваньня багацьцяў<ref>[https://www.bbc.com/news/world-africa-37004725 «'Several killed' as Ethiopia police clash with protesters»]. BBC News.</ref><ref>[https://af.reuters.com/article/topNews/idAFKCN10J0ZJ?sp=true «At least 33 protesters killed in Ethiopia's Oromiya region: opposition»]. Reuters.</ref>. Пасьля гэтых пратэстаў, Этыёпія аб’явіла надзвычайнае становішча, якое было адменена ў жніўні 2017 году<ref>[http://www.africanews.com/2017/10/26/deaths-reported-as-ethiopia-elite-forces-clash-with-protesters-in-oromia// «10 killed as Ethiopia forces clash with protesters in Oromia»]. Africanews.</ref>. Новае надзвычайнае становішча было аб’яўлена ўрадам 16 лютага 2018 году пасьля адстаўкі прэм’ера Дэсаленя<ref>[https://www.bbc.com/news/world-africa-43091248 «Ethiopia declares state of emergency»]. BBC News.</ref>. Хайлемарыям зьяўляецца першым кіраўніком у сучаснай гісторыі Этыёпіі, які сам сышоў у адстаўку, у той час як ягоныя папярэднікі, ці памерлі, займаючы кіроўныя пасады, ці былі скінутыя<ref>[http://www.france24.com/en/20180306-ethiopia-state-emergency-protest-strike «Ethiopians protesting state of emergency shut down capital, Oromia region»]. France 24.</ref>. Ягоны пераемнік [[Абій Агмэд Алі]] зрабіў гістарычны візыт у Эрытрэю у 2018 годзе, паставіўшы кропку ў працяглам канфлікце паміж краінамі<ref>[https://www.bbc.com/news/world-africa-44764597 «Ethiopia and Eritrea declare end of war»]. BBC News.</ref>.
 
== Палітыка ==