Язэп Руцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 45:
 
== Паходжаньне, адукацыя ==
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Руцкія|Велямінаў-Руцкіх]] гербу «[[Шэліга (герб)|Букраба (Шэліга)]]»,<ref name="niab.by">[http://niab.by/stat/lisejczyk_rucki Дзяніс Васільевіч Лісейчыкаў. Мітрапаліт Іосіф Вельямін-Руцкі і яго тастамент]</ref> сын Фэлікса (Шчаснага) (?  — 1590) і Багумілы з [[Корсакі|Корсакаў]]. Прозьвішча Руцкі паходзіць ад назвы маёнтку Рута. Доўгі час лічылася, што карані роду [[Велямін]]аў выводзяцца з тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы, адкуль прадстаўнікі роду трапілі ў ВКЛ у час Лівонскай вайны. Пазьней час зьяўленьня Велямінаў на беларускіх землях быў «адсунуты» на першую палову XVI ст. Новаадшуканыя беларускім архівістам Германам Брэгерам дакумэнты, а таксама аналіз пячатак дазволілі гісторыку Дзянісу Лісейчыкаву скласьці генэалёгію роду і зрабіць выснову, што [[Велямін]]ы (альбо Велямінавічы) пражывалі на Наваградчыне ўжо ў канцы XV ст.<ref name="niab.by"/> Бацькі будучага ўніяцкага мітрапаліта вызнавалі ўжо кальвінскую веру і свайго сына Івана (Яна) ахрысьцілі, верагодна, паводле абраду менавіта гэтай плыні пратэстантызму.
 
У 1580-я навучаўся ў наваградзкіх [[анабаптызм|анабаптыстаў]] Ліцынія, Майсея, Цімоха, пасьля — у [[Вільня|Віленскай]] кальвінскай школе. Пазьней навучаўся ў [[Прага|Празе]] ў [[Карлаў унівэрсытэт|Карлавым унівэрсытэце]] (ад 1590). Там, у 1592 годзе, пад уплывам [[езуіты|езуітаў]] перайшоў у [[Рымска-каталіцкая царква|каталіцтва]], за што маці пазбавіла яго спадчыны. Стаў вучыцца на сьвятара і свае філязофскія студыі праходзіў у 1593—1596  гг. у [[Вюрцбурскі ўнівэрсытэт|Вюрцбурскім унівэрсытэце]]. Каля 1600  г. дзеля працягу сваіх багаслоўскіх студыяў паступіў у [[Грэцкі калегіюм]] ў [[Рым]]е і на асабістую просьбу папы [[Клімэнт VIII|Клімэнта VIII]], вергоднаверагодна, на падставе таго, што яго продкі раней вызнавалі праваслаўе, прыняў там [[уніяцтва|усходні абрад]] дзеля служэньня справе Уніі.
 
У 1603 прызначаны рэктарам Віленскае ўніяцкае сэмінарыі<ref name="evkl523">[[Уладзімер Кароткі|Уладзімір Кароткі]]. Руцкі (Велямін-Руцкі) Іосіф // {{Літаратура/ЭВКЛ|2}} С. 523.</ref>. У 1605 падрыхтаваў навукова-пэдагагічны трактат «Дыскурс», у якім абгрунтаваў неабходнасьць сур’ёзных рэформаў у галіне адукацыі й выхаваньня Ўніяцкай Царквы. Прапанаваў пераймаць досьвед замежных адукацыйных установаў і імкнуццамкнуцца стварыць магчымасьці для атрыманьня добрай адукацыі ў межах [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], удасканальваючы свае адукацыйныя ўстановы. У 1606 выехаў у [[Масква|Маскву]] да цара [[Ілжэдзьмітры I|Дзьмітрыя]], прапаноўваў яму накіроўваць юнакоў у ВКЛ для навучаньня. Тады ж разам з [[кармэліты|кармэлітам]] Паўлам няўдала спрабаваў зьдзейсьніць місіянэрскае падарожжа ў [[Пэрсія|Пэрсію]], пасьля чаго вярнуўся ў ВКЛ.
 
== Царкоўная дзейнасьць ==