Канфэдэрацыя беларускіх суполак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Радок 3:
Уваходзілі моладзевыя клюбы, таварыствы, суполкі, якія ставілі мэтай нацыянальна-культурнае, дэмакратычнае адраджэньне і сувэрэнітэт Беларусі. Як канфэдэратыўнае згуртаваньне абвешчанае 14-15 студзеня 1989 на Другім Вальным Сойме Беларускіх Суполак у Вільні.
 
Створаная нелегальная група «Незалежнасьць» пасьля спыненьня ў 1984 дзейнасьці [[Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня|Беларускай Сьпеўнаcьпеўна-Драматычнайlраматычнай Майстроўніvайстроўні]] пастанавіла надалей разьвіваць рух у легальных культурніцкіх формах, маючы на мэце яго палітызацыю. У лютым 1985 група правяла (ва ўрочышчы Смольня Стаўбцоўскага раёну) нараду моладзі зь Менску, ГомеляГомел., Берасьця і Наваполацку, дзе вырашылі спрыяць стварэньню моладзевых арганізацыяў грамадзка-культурнага кірунку з пэрспэктывай перарастаньня іх у агульнанацыянальны рух.
 
У наступныя гады пачалі дзейнасьць моладзевыя аб’яднаньні «[[Талака (таварыства)|Талака]]», «[[Тутэйшыя (літаб’яднаньне)|Тутэйшыя]]», «[[Сьвітанак (суполка)|Сьвітанак]]», «Агмень», «Нашчадкі», рок-клюб «Няміга» (Менск), «Талака» (Гомель), «Паходня» (Горадня), «Крыніцы», «Сакавік» і рок-клюб (Наваполацак), «Узгор’е» (Віцебск), «Край» (Берасьце), «Повязь» (Ворша), «Рунь» (Ліда), «Сябрына» (Вільня), «Маладзік» (Полацак) і інш. Галоўныя іх кірункі ў 1985—1989 — асьветная дзейнасьць, адраджэньне народных сьвятаў, археалягічна-рэстаўрацыйная праца і ахова помнікаў гісторыі і архітэктуры, змаганьне за стварэньне беларускіх клясаў і школаў, за абвешчаньне [[Беларуская мова|беларускай мовы]] дзяржаўнай, правядзеньне рок-фэстаў.
 
У ліку іх найбуйнейшых акцыяў былі масавыя палітызаваныя сьвяткаваньні [[Купальле|Купальля]]; беларуска-латыскае экалягічна-патрыятычнае воднае ралі пратэсту супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС «Дзьвіна — Daugava-87» (29.04-03.05. красавіка — 3 траўня 1987); экалягічная экспэдыцыя «Прыпяць-88» (травень 1988); ушанаваньне ахвяраў палітычных рэпрэсіяў (01.11.1 лістапада 1987); мітынгі ў Менску ў абарону гістарычнай забудовы Верхняга гораду (20.03. сакавіка 1988); у Курапатах (19.06. чэрвеня 1988), каля Ўсходніх могілак у Менску (30.10. кастрычніка 1988); публічнае ўзьняцьцё пытаньня пра вяртаньне гістарычнай сымболікі (жнівень 1988); удзел у стварэньні «Камітэту-58», таварыства «[[Мартыралёг Беларусі]]», Аргкамітэту [[БНФ «Адраджэньне»]].
 
Дзеля захаваньня легальнага статусу суполкі часова кантактавалі з [[ЛКСМБ]]. У 1987 пры ўдзеле ЦК ЛКСБМ прайшлі 2 каардынацыйныя нарады беларускіх суполак у Менску і Полацку. У выніку радыкалізацыі моладзевы нацыянальна-культурны рух на працягу 1988 цалкам пазбавіўся апекі камсамолу. Першы Вальны Соймсойм Беларускіх Суполаксуполак 26-2726—27 сьнежня 1987 году ў в. [[Палачанка]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]] вызначыў курс на нацыянальна-культурнае і дэмакратычнае адраджэньне Беларусі, выказаўся за дзяржаўнасьць беларускае мовы. У працэсе падрыхтоўкі да Другога Вальнага Соймусойму Беларускіх Суполаксуполак 20-2120—21 жніўня 1988 году ў Менску адбылася нарада. Умовы правядзеньня Сойму, прапанаваныя Менскім гарвыканкамам, вымусілі правесьці Сойм у Вільні. Другі Вальны Соймсойм прыняў назоў КБС і ўтварыў Каардынацыйную раду. Канфэдэрацыя зьвярнулася да Аргкамітэту БНФ з просьбай лічыць яе аддзелам БНФ і ўлічыць плятформу КБС, распрацоўваючы праграму БНФ.
 
У 1989—1990 КБС правяла шэраг агульнабеларускіх культурных, грамадзкіх і палітычных акцыяў: Каляды, Купальлі, Дзяды (у Менску, МагілевеМагілёве і інш.). Суполкі КБС працавалі на раскопах і музэйных талоках, у верасьні 1989 годзегоду адзначылі пад Воршай 475-я ўгодкі [[Бітва пад Воршай|аршанскай бітвы]] 1514 году, удзельнічалі ў Рэспубліканскім Студэнцкімстудэнцкім Форумефоруме 21-2321—23 лістапада 1989 году, у асноўных акцыях БНФ, правялі экалягічныя рэйды «Беларусь — Дзявочая Гара — Ракаў» (травень 1989) і «Беларусь — бязьядзерная зона» (на ракетных базах Лідчыны, красавік — травень 1990), наладзілі Купальле ў Вязынцы з удзелам беларускае моладзі з розных краінаў сьвету (24-2524—25 чэрвеня 1990 году). З 1989 КБС выдавала ўласную пэрыёдыку (бюлетэні): «[[Супольнасьць (бюлетэнь)|Супольнасьць]]», «[[Весткі Адраджэньня]]», «[[Студэнцкая Думкадумка (ЗБС)|Студэнцкая думка]]» (як выданьне КБС выйшлі №№ 5, 6 за 1989).
 
У 1990 КБС як каардынацыйны орган інтэгравалася ў БНФ «Адраджэньне». Частка суполак спыніла актыўнасьць («Сьвітанак», «Тутэйшыя», «Маладзік»), іншыя абнавілі склад і працягвалі дзейнасьць («Паходня», менская і гомельская «Талака», «[[Выбранецкія шыхты]]» і інш.). Актывісты КБС утварылі ў 1990 годзе [[Задзіночаньне беларускіх студэнтаў|Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў]].
 
== Літаратура ==
Радок 19:
* Лаврик Ю. Самиздат в Белоруссии // Советская библиография. 1991, № 5;
* Рощин М. Ю. Неформальное движение среди белорусской молодежи / Молодёжный ренессанс (Проблемы социализации молодёжи). — Масква, 1990.
* {{Літаратура/ЭГБ|4}} С. 92—93;
* Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі. Т. 4. Менск, 1997. С. 92-93;
* Супольнасьць: Бюлетэнь для беларускіх няўрадавых арганізацыяў. Выпуск 3-4 (5-6). Вясна, 1998. С. 28, 44.
* [http://slounik.org/153732.html Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Даведнік], [[slounik.org]]
 
{{Накід}}
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1989 годзе]]
[[Катэгорыя:Зьявіліся 14 студзеня]]
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія аб’яднаньні]]