Міхаіл Мураўёў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Кар'ерны рост: артаграфія
Радок 29:
[[Файл:St.George church (Babrujsk).JPG|міні|250пкс|Характэрная [[мураўёўкі|мураўёўка]] з [[купал-цыбуліна|купаламі-цыбулінамі]], [[шацёр (архітэктура)|шатрамі]], [[Какошнік (архітэктура)|какошнікамі]] і інш.]]
 
У сьнежні 1830 году даслаў расейскаму гаспадару [[Мікалай I|Мікалаю I]] лічбу, у якой настойліва рэкамэндаваў забараніць выкарыстаньне ў справаводзтве [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]] [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году|Статуту Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name="Fiaduta12">Міхал Мураўёў. Нататкі пра кіраванне Паўночна-Заходнім краем і пра падаўленне ў ім бунту / Уклад. [[Аляксандар Фядута|А. Фядута]]. — {{Менск (Мінск)}}: «Лімарыус», 2016. С. 12.</ref>. Загад урадавамуУрадаваму Сэнату аб скасаваньні Статуту выйшаў ўжоужо 1 студзеня 1831 году.
 
У адмысловай запісцы ад 22 сьнежня 1830 году на імя Мікалая I пра асновы адукацыі на тэрыторыі Магілёўскай губэрні пераконваў гаспадара ў тым, што трэба адхіліць ад навучальна-выхаваўчага працэсу каталіцкіх сьвятароў і цалкам перавесьці адукацыйны працэс на [[расейская мова|расейскую мову]]. У асобнай запісцы таксама рэкамэндаваў зачыніць [[Віленскі ўнівэрсытэт]] як месца навучаньня шмат каго зь неляяльных грамадзянаў<ref name="Fiaduta12"/>.