Чашнікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 57:
== Гісторыя ==
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Чашнікаў}}
[[Файл:Čašniki. Чашнікі (N. Orda, 20.06.1876).jpg|значак|240пкс|Панарама, [[Напалеон Орда|Н. Орда]], 20.06.1876 г.]]
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Першы пісьмовы ўпамін пра Чашнікі зьмяшчаецца ў пераліку буйных паселішчаў Полаччыны і датуецца 1504 годам. У [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкую вайну]], на загад [[Іван Жахлівы|Івана Жахлівага]], на правым беразе Вулы збудавалі ўмацаваны замак (спалены ў 1708 годзе). У 1564 годзе каля Чашнікаў на [[Іванскія палі|Іванскіх палях]] абаронцы [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] пад камандаю [[Гетман вялікі літоўскі|гетмана вялікага]] [[Мікалай Радзівіл «Руды»|Мікалая Радзівіла «Рудога»]] нечаканым ударам разьбілі 25-тысячнае маскоўскае войска Шуйскага. Сам Шуйскі загінуў у бітве. У 1567 годзе войскі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] зноў разьбілі маскоўскіх захопнікаў. З 1568 году Чашнікі знаходзіліся ў валоданьні Ганны Радзівілаўны. У 1580 годзе [[Сьпіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Стэфан Баторы]] прымаў у мястэчку Шышмарова, пасла Івана Жахлівага.
Радок 63 ⟶ 65:
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
[[Файл:Čašniki, Uła. Чашнікі, Ула (N. Orda, XIX1910).jpg|значак|240пкс|ПанарамаПеравоз мястэчка, [[Напалеон Орда|Н.цераз Орда]]Улу, 18761910 г.]]
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Чашнікі апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Лепельскім павеце [[Полацкая губэрня|Полацкай]], з 1796 году [[Беларуская губэрня|Беларускай]], з 1802 году [[Віцебская губэрня|Віцебскай губэрні]]. У [[вайна 1812 году|вайну 1812 году]] каля мястэчка адбылася бітва паміж расейскімі (пад камандай [[Вітгенштэйн]]а) і францускімі (пад камандай [[Віктор (маршал)|Віктора]]) войскамі. У 1832 годзе па здушэньні [[паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] расейскія ўлады скасавалі кляштар дамініканаў, па чым парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя ксяндзы. У 1843<ref>Chmara A. Czaśniki // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1к}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_I/776 776]</ref>—1845 гадох у мястэчку збудавалі Спаса-Праабражэнскую царкву. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў Чашніках налічвалася каля 2,5 тысячы жыхароў; сярод местачкоўцаў было нямала лёцманаў, якія наймаліся ўвесну на баркі, праводзячы іх Дзьвіною да Рыгі. У 1868 годзе па здушэньні [[Паўстаньне Кастуся Каліноўскага|нацыянальна-вызвольнага паўстаньня]] расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл Сьвятога Лукі на царкву [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]].