Розьніца паміж вэрсіямі «Аўстралія»

199 байтаў дададзена ,  1 год таму
д
→‎Гісторыя: крыніцы
д (→‎Гісторыя: крыніцы)
 
[[Файл:Captainjamescookportrait.jpg|міні|зьлева|Ангельскі дасьледчык [[Джэймз Кук]] склаў першую мапу ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі.]]
Для эўрапейцаў першапачаткова Аўстралію адкрылі [[партугальцы]], якія ў гэтыя гады будавалі свае гандлёвыя базы ў [[Індыя|Індыі]], [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай Азіі]] і [[Кітай|Кітаі]]. Аўстралія іх не зацікавіла, таму што была незаселеная, і мела неспрыяльныя для эўрапейцаў кліматычныя ўмовы. Першым жа датаваным зьяўленьнем эўрапейцаў на аўстралійскім мацерыку ў 1606 годзе ёсьць прыбыцьцё [[нідэрляндцы|нідэрляндцаў]]<ref>Peter Barber; Katherine Barnes; Dr Nigel Erskine (2013). [https://books.google.com/books?id=uZ_sAQAAQBAJ&pg=PA99 ''«Mapping Our World: Terra Incognita To Australia. National Library of Australia»'']. — С. 99. — {{ISBN|978-0-642-27809-8}}.</ref>. Першым карабелем і экіпажам, які падыйшоў да берагу зьяўляецца карабель «[[Дэйфкен]]» на чале з капітанам [[Вілем Янсзоон|Вілемам Янсзоонам]]<ref>Claire Smith; Heather Burke (2007). [https://books.google.com/books?id=0HsRb_AY9jQC&pg=PA47 ''«Digging It Up Down Under: A Practical Guide to Doing Archaeology in Australia»'']. Springer Science. — С. 47. — {{ISBN|978-0-387-35263-3}}.</ref>. Ён падыйшоў да берага да паўвострава [[Кейп-Ёрк]] на пачатку 1606 году, і высадзіўся 26 лютага на рацэ [[Пэнэфатэр]] недалёка ад сучаснага гораду [[Ўэйпа]]. Нідэрляндцы дасьледвалі ўсё заходняе і паўночнае ўзьбярэжжы і назвалі кантынэнт «Новай Галяндыяй», але не зрабілі спробы стварыць нейкія паселішчы. [56] [[Ўільям Дампір]], ангельскі дасьледчык, высадзіўся на паўночна-заходнім узьбярэжжы Новай Галяндыі ў 1688 годзе і зноўку ў 1699 годзе на зваротным шляху<ref> Marsh, Lindsay (2010). ''«History of Australia: understanding what makes Australia the place it is today»''. Greenwood, W.A.: Ready-Ed Publications. — С. 9. — {{ISBN|978-1-86397-798-2}}.</ref>. У 1770 годзе [[Джэймз Кук]] зьдзейсьніў падарожжа ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа, пазначыўшы яго на мапе, і назваўшы яго [[Новы Паўднёвы Ўэйлз|Новым Паўднёвым Ўэйлзам]]. Гэтая тэрыторыя была аб’яўленая ім валоданьнямі [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]<ref>Candice Goucher; Linda Walton (2013). [https://books.google.com/books?id=O_3fCgAAQBAJ&pg=PA427 ''«World History: Journeys from Past to Present»'']. Routledge. — С. 427–428. — {{ISBN|978-1-135-08829-3}}.</ref>.
 
З прычыны страты сваіх амэрыканскіх калёніяў у 1783 годзе брытанскі ўрад накіраваў флёт «Першы флёт», пад камандаваньнем капітана [[Артур Філіп|Артура Філіпа]], каб заснаваць новую калёнію ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе. У 1787 годзе на кантынэнт прыбылі першыя [[Вялікабрытанія|брытанскія]] караблі з арыштантамі з Ангельшчыны, [[Шатляндыя|Шатляндыі]] і [[Ўэйлз]]у, большасьць зь іх у выніку заставаліся ў Аўстраліі. Першае паселішча пад назовам [[Порт-Джэксан]] было створанае ў [[Сыднэйская бухта|Сыднэйскай бухце]], а 26 студзеня 1788 году, дзень афіцыйнага ўзьняцьця сьцягу над горадам лічыцца нацыянальным сьвятам Аўстраліі<ref>[http://australia.gov.au/about-australia/australian-story/european-discovery-and-colonisation ''«European discovery and the colonisation of Australia»'']. Australian Government: Culture Portal. Department of the Environment, Water, Heritage and the Arts, Commonwealth of Australia.</ref><ref>Ted Egan (2003). [https://books.google.com/books?id=ND3OqVdOwqoC&pg=PA25 ''«The Land Downunder»'']. Grice Chapman Publishing. — С. 25–26. — {{ISBN|978-0-9545726-0-0}}.</ref>. Брытанскае паселішча было заснаванае і на востраве [[Тасманія]] ў 1803 годзе, яно стала асобнай калёніяй ў 1825 годзе. Вялікабрытанія афіцыйна зацьвердзіла свой сувэрэнітэт над заходняй часткай [[Заходняя Аўстралія|Заходняй Аўстраліі]] ў 1828 годзе. Асобныя калёніі былі ўтвораныя з частак Новага Паўднёвага Ўэйлзу, як то [[Паўднёвая Аўстралія]] ў 1836 годзе, [[Вікторыя (Аўстралія)|Вікторыя]] ў 1851 годзе, і [[Кўінзлэнд]] ў 1859 годзе. Рэгіён [[Паўночная тэрыторыя]] была заснаваная ў 1911 годзе, як асобная частка вылучаная з Паўднёвай Аўстраліі. Паўднёвая Аўстралія была заснавана як «вольная правінцыя», то бок сюды не высылаліся прысуджанья да зьняволеньня з мэтраполіі. Вікторыя і Заходняя Аўстралія таксама першапачаткова былі «вольнымі правінцыямі», аднак пазьней прымал нявольнікаў<ref>[https://web.archive.org/web/20051225154618/http://www.access.prov.vic.gov.au/public/PROVguides/PROVguide057/PROVguide057.jsp ''«Convict Records»'']. Public Record office of Victoria.</ref>. Зь цягам часу праз ціск збоку пасяленцаў высылка зьняволеных была забаронена, а апошні такі карабель з арыштантамі прыбыў да кантынэнту ў 1848 годзе<ref>[http://www.abs.gov.au/Ausstats/abs%40.nsf/0/A890E87A9AB97424CA2569DE0025C18B?Open ''«1998 Special Article – The State of New South Wales – Timeline of History»'']. Australian Bureau of Statistics.</ref>.
 
Карэннае насельніцтва, паводле ацэнак, складала ад 750 тысяч да 1 млн чалавек у 1788 годзе<ref>Briscoe, [69]Gordon; Smith, Len (2002). ''«The Aboriginal Population Revisited: 70,000 years to the present»''. Canberra, Australia: Aboriginal History Inc. — С. 12. — {{ISBN|978-0-9585637-6-5}}.</ref>, зьнізіўшыся за часам перасяленьня эўрапейцаў, галоўным чынам, празь інфэкцыйныя захворваньні<ref>[https://www.webcitation.org/5kwKpBPdn?url=http://encarta.msn.com/media_701508643/Smallpox_Through_History.html ''«Smallpox Through History»'']. Encarta.</ref>. Іншыя загінулі ў выніку канфліктаў з пасяленцамі<ref>Attwood, Bain; Foster, Stephen Glynn. ''«Frontier Conflict: The Australian Experience»''. National Museum of Australia, 2003. — С. 89. — {{ISBN|9781876944117}}.</ref>. Палітыка ангельскага ўрады скіраваная на [[культурная асыміляцыя|асыміляцыю]] тубыльцаў, пачынаючы з «[[Акт аб абароне тубыльцаў|Акту аб абароне тубыльцаў]]» 1869 году, прывяла да разбурэньня сацыяльных сувязяў унутры грамадзтва карэнных жыхароў і , магчыма, спрыяла зьніжэньню колькасьці карэннага насельніцтва<ref>Attwood, Bain (2005). [https://www.questia.com/read/109251500?title=Telling%20the%20Truth%20about%20Aboriginal%20History ''«Telling the truth about Aboriginal history»'']. Crows Nest, New South Wales: Allen & Unwin. {{ISBN|978-1-74114-577-9}}.</ref>.
 
Унутраныя вобласьці кантынэнта заставаліся недасьледаваныя да пачатку ХІХ стагодзьдзя. Большасьць дасьледчыкаў, якія кіраваліся ў глыб аўстралійскіх [[пустэльня]]ў не вярталіся. Нават у нашы дні гэта застаецца адным з самых складаных месцаў на Зямлі.
32 367

зьменаў