Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў (Берасьце): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя
Радок 29:
У 1616 годзе біскуп луцкі Павал Валуцкі запрасіў у Берасьце езуітаў, якія заснавалі тут місію. У 1618 годзе езуітаў паўторна запрасіў у места біскуп А. Ліпскі. 17 чэрвеня 1623 году канцлер [[Леў Сапегаў]] перадаў на заснаваньне калегіюму маёнтак [[Дзераўная|Дзераўную]] зь вёскамі Мальткамі і Менявежам, а 17 чэрвеня 1650 году — фальварак і вёску Паніквы. У 1619 годзе ў Берасьці ўтварылася езуіцкая рэзыдэнцыя, пры якой існавала школа. У 1623 годзе на рагу Рынку і Кавальскай вуліцы збудавалі капліцу. Каля 1630 году пры рэзыдэнцыі пачала працаваць музычная бурса.
 
[[Файл:Bieraście, Rynak-Kavalskaja. Берасьце, Рынак-Кавальская (18331835) (2).jpg|значак|Абмеры калегіюму, 1833 г.]]
 
У 1633 годзе рэзыдэнцыю пераўтварылі ў калегіюм. У 1653—1659 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла. У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) у 1659 годзе маскоўскія захопнікі спалілі касьцёл. З 1676 годзе пры калегіюме пачала фармавацца бібліятэка, з канца XVII ст. працаваў тэатар. У 1683—1692 гадох касьцёл адбудавалі. У 1692—1702 гадох інтэр’ер касьцёл упрыгожылі размалёўкамі. З пачату XVIII ст. да 1755 году вялоса будаваньне мураванага калегіюму. Каля 1727 году побач з касьцёлам збудавалі вежу-званіцу. У 1772—1773 навучальны год у калегіюме было 28 выкладаньнікаў. Па скасаваньні ордэна (1773) будынкі перадалі базылянам<ref>Грынявецкі В. Берасцейскі езуіцкі калегіум // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 318.</ref>.