Ёган Кеплер: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 40:
У 1600 годзе Кеплер прыбыў у [[Прага|Прагу]], дзе правёў дзесяць гадоў — самы плённы пэрыяд свайго жыцьця. Неўзабаве высьветлілася, што погляды Капэрніка й Кеплера на астраномію Тыха Брагэ падзяляў толькі збольшага. Каб захаваць [[геацэнтрызм]], Брагэ прапанаваў кампрамісную мадэль: ўсе плянэты, акрамя Зямлі, круцяцца вакол Сонца, а Сонца круціцца вакол нерухомай Зямлі. Гэтая тэорыя атрымала вялікую вядомасьць і на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў зьяўлялася асноўным канкурэнтам [[геліяцэнтрычная сыстэма сьвету|сыстэмы сьвету Капэрніка]].
[[Файл:Keplerova, Tycho Brahe
Пасьля сьмерці Брагэ ў 1601 годзе Кеплер стаў ягоным пераемнікам на пасадзе. Скарб імпэратара з-за бясконцых войнаў быў пастаянна пусты, таму дараваньне Кеплеру плацілі рэдка й няшмат. Ён вымушаны быў падзарабляць складаньнем [[гараскоп]]аў. Кеплеру прыйшлося таксама весьці шматгадовую цяжбу з нашчадкамі Тыха Брагэ, якія спрабавалі адабраць у яго, сярод іншай маёмасьці нябожчыка, таксама й вынікі астранамічных назіраньняў. У рэшце рэшт ад іх Ёгану атрымалася адкупіцца<ref>''Max Caspar''. «Kepler». New York: Dover, 1993. {{ISBN|0-486-67605-6}}, pp 111—122.</ref>. У 1604 годзе Кеплер апублікаваў свае назіраньні за [[звышновая|звышновай]] зоркай, званай цяпер [[SN 1604|ягоным імем]].
|