Выканаўчы аддзел Літвы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
анахранізмам, а не анархізмам (гл. крыніцу)
 
Радок 3:
Старшынём быў спачатку прадстаўнік «[[Белыя (паўстаньне 1863—1864 гадоў)|белых]]» [[Якуб Гейштар]], уваходзілі ў аддзел і «[[Чырвоныя (паўстаньне 1863—1864 гадоў)|чырвоныя]]» — [[Кастусь Каліноўскі]], [[Уладыслаў Малахоўскі]], [[Зыгмунт Чаховіч]], [[Ільдэфонс Мілевіч]]. Фармальна залежаў ад варшаўскага паўстанцкага ўрада. Аднак «чырвоныя» неўзабаве ўзялі рэвалюцыйную ўладу ў свае рукі і вырашылі найважнейшыя пытаньні паўстаньня незалежна ад [[Варшава|Варшавы]].
 
Пасьля арышту Я. Гейштара, галоўным кіраўніком паўстаньня стаў К. Каліноўскі. Як сьцьвярджаў [[Рафал Каліноўскі|Юзаф Каліноўскі]] назва Выканаўчага аддзелу Літвы, ''«хаця ўтрымалася, не адпавядала першапачатковай праграме і была анархізмаманахранізмам»''.
 
Аддзел імкнуўся ўмацаваць рэвалюцыйную арганізацыю, наладзіць сувязі з расейскімі рэвалюцыянэрамі, далучыць да паўстаньня шырокія народныя масы. Спыніў сваё існаваньне пасьля задушэньня паўстаньня.