Нароўля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Асобы: альфабэтны парадак
пунктуацыя, стыль
Радок 50:
'''Наро́ўля''' — [[горад|места]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на правым беразе [[Прыпяць|Прыпяці]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Нараўлянскі раён|Нараўлянскага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Насельніцтва на 2018 год — 8046 чалавек<ref name="belstat2018" />. Знаходзіцца за 125 км ад [[Гомель|Гомелю]], за 25 км ад чыгуначнай станцыі [[Ельск]] (лінія [[Каленкавічы]] — [[Оўруч]]). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з [[Мазыр]]ом і [[Ельск]]ам. Прыстань на Прыпяці. У выніку [[Аварыя на Чарнобыльскай АЭС|аварыі на ЧАЭС]] апынулася ў зоне [[Радыяактыўнасьць|радыяактыўнага]] забруджваньня.
 
Нароўля — даўняе [[мястэчка]] [[Мазырскі павет|гістарычнай Мазыршчыны]] (частка [[Менскае ваяводзтва|Меншчыны]]), на ўсходзе [[Палесьсе|Палесься]]. Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс [[Горваты|Горватаў]] у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася каталіцкая капліца, помнік архітэктуры XIX ст., [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зьнішчаны савецкімі ўладамі]].
 
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Упершыню Нароўля ўпамінаецца ў XVIII стагодзьдзі як мястэчка ў [[Мазырскі павет|Мазырскім павеце]] [[Менскае ваяводзтва|Менскага ваяводзтва]], уладаньне [[Аскеркі|Аскеркаў]]<ref name="evkl">{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 348.</ref>. У 1750—1751 гадахгадох мястэчка стала аб’ектам нападаў украінскіх [[гайдамакі|гайдамакаў]].
 
Каля 1760 году М. Аскерка заснаваў у Нароўлі царкву Яна Багаслова.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку другога падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Нароўля апынулася ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стала цэнтрам воласьці Рэчыцкага павету. На 1795 год тут было 37 двароў<ref name="evkl"/>. У 1800 годзе каля мястэчка пачалі працаваць гута і вінакурны завод.
 
Паводле вынікаў перапісу (1897) году, у Нароўлі дзейнічалі царква, школа і каталіцкая капліца, з 1913 году пачала працаваць кандытарская фабрыка.
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Нароўля абвяшчалася часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад [[Беларуская ССР|Беларускай ССР]], аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У 1924 годзе Нароўлю вярнулі [[БССР]], дзе яна стала цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадахгадох у Ельскім раёне). У 1930-я гады савецкія ўлады [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|ўзарвалі каталіцкую капліцу]], помнік архітэктуры [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]<ref>{{Літаратура/Каталіцкія храмы Беларусі (2008)|к}} С. 442.</ref> 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус [[пасёлак гарадзкога тыпу|пасёлку гарадзкога тыпу]] і ўвайшло ў склад [[Палеская вобласьць|Палескай вобласьці]] (з 1954 году ў Гомельскай вобласьці).
 
У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з 27 жніўня 1941 да 30 лістапада 1943 году Нароўля знаходзілася пад [[Нямеччына|нямецкай]] акупацыяй. 3 лістапада 1971 году паселішча атрымала статус [[места]]. 20 верасьня 1998 году адбылося ўрачыстае асьвячэньне касьцёла Сьвятога Крыжа<ref>[http://catholic.by/port/dioceses/pinsk/parishes/naroulia.htm Нароўля — парафія Узвышэння Святога Крыжа], [[Catholic.by]]</ref>.
Радок 115:
</div>
* '''XVIII стагодзьдзе''': 1795 год — 139 чал.<ref name="evkl"/>
* '''XIX стагодзьдзе''': 1885 год — 452 чал.<ref>[[Аляксандар Ельскі|Jelski A.]] Narowla // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|6}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VI/917 917].</ref>; 1897 год — 1,1 тыс. чал.
* '''XX стагодзьдзе''': 1941 год — 4,7 тыс. чал.; 1959 год — 4,8 тыс. чал.; 1970 год — 6,6 тыс. чал.; 1991 год — 10,8 тыс. чал.; 1998 год — 7,1 тыс. чал.<ref>{{Літаратура/ЭГБ|5к}} С. 296.</ref>
* '''XXI стагодзьдзе''': 2004 год — 8,0 тыс. чал.; 2006 год — 8,5 тыс. чал.; 2008 год — 8,4 тыс. чал.; 2009 год — 8110 чал.<ref name="belstat">[http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/vihod_tables/1.2-3.pdf Перепись населения — 2009. Гомельская область]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref>; 2016 год — 7929 чал.<ref name="belstat2016">[http://www.belstat.gov.by/upload/iblock/567/567f8a4ac45cd80a949bb7bd7a839ca7.zip Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref>; 2017 год — 7910 чал.<ref name="belstat2017">[http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_bulletin/index_7192/ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref>; 2018 год — 8046 чал.<ref name="belstat2018">[http://www.belstat.gov.by/ofitsialnaya-statistika/publications/izdania/public_bulletin/index_8782/ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа]{{Ref-ru}} [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]]</ref>
Радок 154:
[[Файл:Палацава-паркавы ансамбль (Альтанка-маяк).jpg|значак|Парк з боку Прыпяці]]
 
* ГістарычнаяЗабудова забудовагістарычная (кан.канец ХІХ ст.; фрагмэнты)
* Могілкі юдэйскія
* Палацава-паркавы комплекс Горватаў (XIX ст.)
Радок 172:
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы|2}}
 
== Літаратура ==