Абмеркаваньне:Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д меркаваньне
меркаваньне
Радок 3:
: І яшчэ [https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=10207967077518555&id=1346100955 вось тут], пасьля гэтага нейкі ананім спрабаваў рэдагаваць частку артыкулу па берасьцейскіх помніках (верагодна, [[Ірына Лаўроўская]]?), але праўкі былі адкочаныя. Лепей паразмаўляць зь ёй наўпрост. --<span style="text-shadow:-1px 0 lightblue,0 1px lightblue,1px 0 lightblue,0 -1px lightblue;">[[Удзельнік:Renessaince|<b style="color:#0645ad"> Renessaince </b>]]</span> 09:23, 2 кастрычніка 2015 (MSK)
:: Дзякую за спасылкі. На маю думку, гэта вельмі добра, што нас абмяркоўваюць такія аўтарытэтныя дасьледнікі, як пан Астаповіч і пані Лаўроўская. Вядома, сьпіс далёкі ад дасканаласьці і патрабуе дапрацовак. Наконт заўваг пана Астаповіча, то тут даволі цяжка аддзяліць непалітычнае ад палітычнага (Менскую ратушу зруйнавалі хіба без палітыкі? а Віленскі палац князёў ВКЛ?), але нават калі нейкія дзеяньні былі ад пачатку непалітычнымі, то з сучасных пазыцыяў (рэчаіснасьці) факт застаецца фактам — адбылося руйнаваньне помнікаў, да якога беспасярэдне прычыніліся ўлады РІ. Што да дэталяў, то Магілёўкі езуіцкі касьцёл я не згадаў, бо тая ж пані Габрусь, здаецца, у «Мураваных харалах» (магу спраўдзіць, калі трэба) заўважыла, што дабудаваны купал, выкананы ў стылі аўтэнтычных вежаў, не сапсаваў выгляд помніка. Перабудову Бялыніцкага касьцёла таксама цяжка адназначна ацаніць, як і перабудову ў стылі клясыцызм Магілёўскіх Пакроўскай і Прачысьценскай цэркваў, а таксама Віцебскіх Прачысьценскай саборнай і Ўваскрасенскай цэркваў. Калі існуюць аўтарытэтныя працы, дзе гэтыя перабудовы характарызуюцца адмоўна, то тады на маю думку, ёсьць сэнс дадаць і гэтыя помнікі. Наконт адкочаных рэдагаваньняў, то ананімны ўдзельнік проста прыбраў усе выявы з аднаго слупка, што дакладна няслушна (можа, дзе і ёсьць недакладнасьць, але дакладна не ўва ўсім). Калі гэта была шаноўная пані Лаўроўская, то было б вельмі добра яе запрасіць ў гэтае абмеркаваньне. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 23:10, 2 кастрычніка 2015 (MSK)
 
== Нумарацыя зруйнаваных каштоўнасьцяў ==
Відаць, дзеля больш нагляднай дэманстрацыі колькасьці зруйнаваных каштоўнасьцяў было б выдатна дадаць нумарацыю ў сьпіс. - Чытач
Вярнуцца да старонкі «Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі».