Віктар Варанец: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
Радок 26:
Скончыў філялягічны факультэт [[Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы|Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту імя Янкі Купалы]] ([[1985]]). Працаваў настаўнікам [[Беларуская мова|беларускай мовы]], загвучам у [[Рацічы|Раціцкай]] сярэдняй школе ([[Гарадзенскі раён]]). У 1990—1992 гадох выкладаў беларускую мову ў Гарадзенскай гімназіі № 1. З 1992 г. працуе ў [[Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт|Гарадзенскім мэдычным унівэрсытэце]] на катэдры беларускай і расейскай моваў. З [[2005]] г. працуе намесьнікам [[дэкан]]а мэдыка-псыхалягічнага факультэту па вучэбнай рабоце. Кіраўнік унівэрсітэцкага літаратурнага аб’яднаньня «Катарсіс», складальнік і суаўтар літаратурнага зборніка «Гіпакратавы ваганты». Зьяўляецца аўтарам гімна Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту.
 
Займаецца пытаньнямі беларускай мэдычнай тэрміналёгіі. У [[1982]]—[[1983]] гадах разам зь Юрыем Камягіным выдаваў машынапісны часопіс «[[Містыка (часопіс)|Містыка]]». Аўтар 14 вучэбных і вучэбна-мэтадычных дапаможнікаў, шэрагу артыкулаў па беларускай тэрміналёгіі. Выдаў «Русско-белорусский медицинский словарь» (2005) і першы «Расейска-беларускі тлумачальны слоўнік мэдычных тэрмінаў» ([[2012]]). Аўтар зборніка паэзіі і прозы «Рамізьнік».
 
Прызнаны Чалавекам году Гарадзеншчыны за 2012 год.