Сьцяфан Кульчыцкі: розьніца паміж вэрсіямі

→‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак, артаграфія
(→‎Біяграфія: выпраўленьне спасылак, артаграфія)
 
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 7 лістапада [[1879 год]]у году ў в. Дамавіцк [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павету]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]] (цяпер [[Ігуменскі раён|Чэрвеньскі раён]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]). Сын Іаана Кульчыцкага. Скончыў Менскую духоўную сэмінарыю, Санкт-Пецярбурскую духоўную акадэмію са ступеньню кандыдата багаслоўя (1904). Выкладаў у мужчынскай гімназіі і рэальным вучылішчы ў [[Рэвель|Рэвелі]].
 
7 чэрвеня 1904 году рукапакладзены ў іерэя. З 31 жніўня 1904 году служыў у царкве сьв. Марыі Магдаліны пры духоўным жаночым вучылішчы ў мястэчку [[Парычы]] [[Бабруйскі павет|Бабруйскага паветапавету]] Менскай губэрні (цяпер [[СьветлагорскіШацілавіцкі раён|Сьветлагорскага раёнараёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]), выкладаў Закон Божы. З 1907 году — сьвятар Менскага [[Петрапалаўскі сабор (Менск)|Петра-Паўлаўскага катедральнагакатэдральнага сабору]], выкладчык Менскай духоўнай сэмінарыі. З 6 кастрычніка 1908 году і да 1916 году — ключар сабора, член Менскага епархіяльнагаяпархіяльнага рэвізійнага камітэту. Узнагароджаны санам протаіерэя (1914).
 
Удзельнік зьезду Беларускага праваслаўнага духавенства ў Маскве (1917). Прадстаўляў сьвятарства Менскай епархііяпархіі на Памесным саборы [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай праваслаўнай царквы]] ў 1917—18 гадах. З красавіка 1918 году ўвайшоў у склад [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]], працаваў у Камісіі па міжнародных справах. Абраны ў выканаўчы камітэт Менскага беларускага прадстаўніцтва. У 1926 годзе служыў у [[Петрапалаўскі сабор (Менск)|Петрапалаўскім саборы]] ў Менску. Удзельнік зьезду прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Менскай епархііяпархіі 9—10 жніўня 1927 году. Адзін з ініцыятараў стварэньня [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы]] (1927). У 1930-х гадах — сьвятар [[Царква Сьвятой Марыі Магдаліны (Менск)|царквы Сьв. Марыі Магдаліны]] ў Менску.
 
Арыштаваны 28 ліпеня 1937 году ў Менску. Асуджаны 25 кастрычніка 1937 году тройкай [[НКУС]] за «антысавецкую дзейнасьць» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 1 лістапада [[1937 год]]у у Менску ў турме НКУС Рэабілітаваны 25 сакавіка 1989 году пракуратурай БВА.