Аляксей Каўка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
{{Пісьменьнік}}
'''Аляксей Канстанцінавіч Каўка''' (нар. {{Нарадзіўся|20|9|1937}}, [[Машчаліна]], [[Ігуменскі раён]] Менскай вобласьці)  — беларускі гісторык і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч. Доктар філялягічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971).
 
== Жыцьцяпіс ==
Скончыў [[БДУ]] (1961), Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 на культурна-асьветніцкай і камсамольскай рабоце. У 1971-79 і 1983-87 гадох  — у Інстытуце эканомікі сусьветнай сацыялістычнай сыстэмы АН СССР, у 1979-82 гг.  — прадстаўнік Саюзу савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязяў з заграніцай, дараднік амбасады СССР у [[Польшча|Польшчы]]. 3 1987 году  — галоўны рэдактар часопісу «Советское славяноведение», з 1989  — у Інстытуце сусьветнай літаратуры імя Максіма Горкага Расейскай АН.
 
Дасьледаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, савецка-польскіх адносінаў. 3 канца 1970-х гадоў распрацоўвае праблемы адраджэньня і станаўленьня нацыянальнай самасьвядомасьці, творчасьці [[Францішак Скарына|Ф. Скарыны]], [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Кастусь Езавітаў|К. Езавітава]], [[Іван Луцкевіч|І. Луцкевіча]], [[Вацлаў Ластоўскі|В. Ластоўскага]], [[Мікалай Улашчык|М. Улашчыка]] і інш. Укладальнік літаратурна-навуковых штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).
 
Дзякуючы яго дыпляматычнаму пашпарту на Захад была перапраўленая паштоўка беларускага мастака [[Яўген Кулік|Яўгена Куліка]], якая была прысьвечаная 1000-годзьдзю Беларусі (1980). Гэтая дата была адзначаная цэлым шэрагам акцыяў беларускае апазыцыі, сярод якіх і выпуск паштовак. Беларуская дыяспара ў ЗША аддрукавала паштоўку і распаўсюдзіла яе па сьвеце, у тым ліку і ў Беларусі. Факт выхаду такой паштоўкі стаў прадметам разбору КДБ.
 
Таксама пераслаў на Захад рукапіс кнігі беларускага сацыёляга [[Алег Бембель|Алега Бембеля]] «Родная мова і сацыяльны прагрэс». Гэтая кніга сталася вынікам сацыялягічных дасьледаваньняў і экспэртных ацэнак статусу беларускае мовы ў БССР і сьведчыла пра палітыку КПСС у нацыянальнай сфэры. У 1985 кніга была выдадзеная ў [[Лёндан]]е на беларускай мове і атрымала распаўсюджаньне сярод колаў беларускае апазыцыі. Супраць аўтара адразу распачаўся перасьлед, але пачатак перабудовы выратаваў яго. Гэтая кніга мела вялікае значэньне для разьвіцьця беларускае грамадзкае думкі ў другой палове 1980-х. У перасылцы рукапісу на Захад праз Варшаву Каўку дапамагаў гісторык, дзеяч беларускага руху ў Польшчы [[Юры Туронак]].
 
Быў сябрам КПСС з 1956 году. У студзені 1991, на другі дзень крывавае драмы ў Вільні, даслаў зь Ленінграду (быў там у камандоўцы) на імя М.Гарбачова ў ЦК, а таксама сакратару парткаму свайго інстытуту тэлеграму аб сваім выхадзе з «партыі — жандара і ворага нацыянальнага самавызначэньня народаў».
 
У 1989 быў абраны ў Сойм [[БНФ]] I-га скліканьня. Пасьля адышоў ад партыйнае дзейнасьці. У нашыя дні жыве ў Маскве і працягвае займаць актыўную грамадзкую пазыцыю. У 1995 пераклаў зь беларускай на расейскую мову (сааўтар пераклада, аўтар прадмовы) і выдаў у Маскве паэму Ведзьмака Лысагорскага (вобразны і легендарны псэўданім невядомага аўтара) «Луку Мудзішчаву прывітаньне з Расеі», дзе ў вострай сатырычнай форме даецца ацэнка аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Бярэ актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзеньні ў Маскве акцыяў, накіраваных на абарону правоў чалавека ў Беларусі.
 
== Бібліяграфія ==
* Польша: Отечество и социализм. М., 1977;
* Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI  — пач. XX  стст. Мн., 1989;
* Жывом! М.; Мн., 1997;
* Будам жыць! Пра тое самае. Мн.; М., 1998;
* Letter to russian friend = Письмо русскому другу. London, 1979.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://slounik.org/153685.html Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Каўка Аляксей}}
Радок 17 ⟶ 29:
[[Катэгорыя:Дактары філялягічных навук]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ігуменскім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія перакладчыкі]]