Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Кіраўнікі: кірылічная «і»
д →‎Мінуўшчына: пунктуацыя
Радок 39:
У 1992 годзе пабудавалі цэх з прэс-формамі для вырабу скрыняў з [[поліэтылен]]у нізкага ціску. У 1994 годзе пусьцілі нямецкую аўтаматычную лінію «Нагема» на 6000 пляшак за гадзіну з укупоркай «пад шруб». У 1996 годзе скончылі будаўніцтва сьпіртасховішча на 150 000 дэкалітраў. Уласны аўтапарк дастаўкі сыравіны налічваў 68 грузавікоў. У 1997 годзе пусьцілі аўтаматычныя майстэрні. У 1999 годзе кацельню перавялі з вадкага паліва на [[прыродны газ]]. У 2001 годзе ўсталявалі італьянскую лінію разьліву «Маг» для пляшак ад 0,25 літра да 1 літра з магчымасьцю прымяняць кроненкорку для ўкупоркі і 2-пазыцыйнай этыкеткі. Таксама паставілі лінію разьліву віна. У 2002 годзе паставілі 3 прэсы «Бухер» для перапрацоўкі 15 тонаў яблыкаў за гадзіну і вакуўм-выпарную ўстаноўку для вырабу канцэнтраванага [[сок]]у. У 2004 годзе набылі газавы храматограф для вызначэньня мікрадамешкаў у сьпірце і гарэлцы. У 2005 годзе заклалі [[сад]] на 110 [[гектар]]аў з 7 відамі расьлінаў: [[алыча]], вішня, [[чарнаплодная рабіна]], чорныя і чырвоныя парэчкі, [[яблыня]]. У 2006 годзе УП «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» быў 2-м паводле велічыні вытворцам гарэлкі у Беларусі. Вытворчая магутнасьць заводу складала: па сьпірце-сырцы — 2,87 дэкалітраў за содні і 876 000 дэкалітраў за год; па сьпірце-рэктыфікаце — 4000 дэкалітраў за содні і 1,25 млн дэкалітраў за год; па гарэлцы — 2,5 млн дал за год; па настойках — 180 000 дал за год; па вінаградным віне — 271 200 дал за год. Гадавая магутнасьць па вырабе ўсходніх ласункаў складала 204 тонаў, у тым ліку [[грыльяж]]у, газінакаў і лукуму. Гадавая магутнасьць па выпуску поліэтыленавых скрыняў складала 280 000 адзінак<ref name="а"/>.
 
У 2007 годзе набылі аўтаматычны станок для прастаўленьня этыкетак і [[акцыз]]ных марак. У 2008 годзе адрамантавалі сьвідравіну і паставілі ўстаноўку зьмякчэньня вады і фільтар абезжалезваньня. У 2009 годзе на Касьцюковіцкім сьпіртзаводзе замянілі 3-калённую брагарэктыфікацыйную ўстаноўку на 6-калённую. У чэрвені 2010 году ў Касьцюковічах увялі новае варачнае аддзяленьне. У верасьні 2010 году пусьцілі ўстаноўку срэбранай фільтрацыі. У студзені 2011 году паставілі ўстаноўку паліравальнай фільтрацыі. У верасьні 2013 году УП «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» асвоіла выпуск сьпірту з найвышэйшай у Беларусі ступеняй ачысткі «Белальфа», што прадугледжвала зьмяшчэньне ня больш як 0,003% бясколернай атруты [[Мэтылавы сьпірт|мэтылавага сьпірту]] ў пераліку на бязводны сьпірт. Пагатоў дагэтуль выкарыстоўвалі сьпірт вышэйшай ачысткі, дзе дапускалася 0,03% бясколернай атруты мэтылавага сьпірту<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Коратка|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20130919/1379543317-koratka|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=19 верасьня 2013|нумар=176 (27541)|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/09/1379543245_1.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>. 17 ліпеня 2015 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 326 «Аб стварэньні і дзейнасьці [[холдынг]]у па вытворчасьці алькагольнай прадукцыі» пад кіраўніцтвам ААТ «[[Менск Крышталь]]», якому падпарадкавалі ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод»<ref>{{Навіна|аўтар=А. Лукашэнка|загаловак=Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2015 г. № 326 «Аб стварэньні і дзейнасьці холдынгу па вытворчасьці алькагольнай прадукцыі»|спасылка=http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=p31500326|выдавец=Нацыянальны прававы інтэрнэт партал Рэспублікі Беларусь|мова=ru|дата публікацыі=22 ліпеня 2015|дата доступу=3 сьнежня 2018}}</ref>. На час улучэньня ў холдынг «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» быў 2-м найбольшым падаткаплатнікам [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай вобласьці]]. 16 траўня 2018 году [[Магілёўскі абласны суд]] зацьвердзіў 1,5 -гадовы плян санацыі заводу ў сувязі зь [[Неплатаздольнасьць|неплатаздольнасьцю]] па запазычанасьці на 59 млн рублёў<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=На Магілёўшчыне ратуюць лікёра-гарэлачны завод|спасылка=https://www.svaboda.org/a/29230596.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=16 траўня 2018|дата доступу=3 сьнежня 2018}}</ref>.
 
=== Кіраўнікі ===