Розьніца паміж вэрсіямі «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод»

д
артаграфія, шаблён
(+Пачатак)
 
д (артаграфія, шаблён)
|сайт = [http://www.klimlvz.by/ klimlvz.by]
}}
'''«КлімавіцкіКлі́мавіцкі лікёра-гарэлачныгарэ́лачны заводзаво́д»'''  — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў 1858 годзе ў [[Клімавічы|Клімавічах]] шляхціцам Карлам Камінскім.
 
На 2018 год завод выпускаў гарэлку «Альфа лінія», «Каласы» і «Срэбраныя ключы», [[этаноль]] і настойкі, у тым ліку «Клімград» з мацункам 22%. Прадпрыемства было найбольшым у [[Клімавіцкі раён|Клімавіцкім раёне]] паводле колькасьці супрацоўнікаў. На яго прыпадала 10% алькагольнага рынку Беларусі. Звыш паловы выручкі заводу ішло на падаткі<ref name="б"/>.
 
== Мінуўшчына ==
У 1858 годзе шляхціц Карл Камінскі заснаваў у Клімавічах ([[Магілёўская губэрня]]) рэктыфікацыйны завод на беразе ракі [[Лабжанка]]. На завод паступаў сьпірт-сырэц з сырцовых заводаў [[Клімавіцкі павет|Клімавіцкага павету]], якія належалі Камінскаму. Сьпірт-сырэц дастаўлялі гужавымі павозкамі ў [[бочка]]х, але вымярэньні ажыцьцяўлялі ў [[Вядро|вёдрах]]. Выраблены сьпірт-рэктыфікат адпраўлялі ў [[Чэрыкаў]] (Магілёўская губэрня), дзе зь яго выраблялі гарэлку. У лістападзе 1917 году бальшавіцкі ўрад Расеі нацыяналізаваў завод. У 1934 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў пладавінзавод, дзе выраблялі [[джэм]], яблычнае пюрэ і [[сочыва]], [[пладова-ягаднае віно]]. У 1935 годзе аднавілі выпуск гарэлкі з разьлівам у [[Пляшка|пляшкі]] па 0,1 літра, 0,5 літра, 1 [[літар]] і 3 літры. У 1937 годзе ўсталявалі канвэер. Пасьля ўсталяваньня 2-га канвэера вытворчасьць вырасла да 5000 дэкалітраў за год. У 1939 годзе на канвэеры працавала 12 чалавек. Ваду пампавалі з ракі Лабжанкі і артэзіянскай скважынысьвідравіны пры дапамозе паравых насосаўпомпаў. У кацельні дзейнічаў кацёл Шухава-Бэрліна, які забясьпечваў завод парай. Крыніцай [[Электраэнэргія|электраэнэргіі]] служыла [[паравая машына]]. Заводу падпарадкавалі гарэлачную [[Крама|краму]] ў Клімавічах, што да 1939 году належала Цэнтрасьпірту  — саюзнаму аб'яднаньнюаб’яднаньню дзяржаўных [[вінакурня]]ў. У 1943 годзе [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкія акупацыйныя]] ўлады вывезьлі ў Нямеччыну рэктыфікацыйны апарат і падарвалі завод<ref name="а"/>.
 
У 1944 годзе на заводзе аднавілі вытворчасьць гарэлкагарэлкі са сьпірту-сырцу, які прадавалі ў бочках. У 1947 годзе пабудавалі кацельню з 2 катламі на [[торф]]е. У 1948 годзе аднавілі разьліў гарэлкі ў пляшкі. У 1950 годзе аднавілі [[цэх]] рэктыфікацыі, пабудавалі [[лікёр]]ны ўчастак і аддзяленьне посуду. У 1953 годзе ўкаранілі аўтаматычную лінію разьліву на 3000 пляшак за гадзіну, сталі выпускаць гарэлку трох мацункаў  — 40%, 50% і 56%  — а таксама лікёры і настойкі. У 1955 годзе ўсталявалі пляшкамыечнуюпляшкамыйную машыну. У 1958 годзе рэктыфікацыйны апарат замянілі на новы магутнасьцю 750 дэкалітраў за содні з адначасным аддзяленьнем сівушнага алею і этэраальдэгіднай фракцыі (ЭАФ). Цэх разьліву налічваў 4 аўтаматычныя лініі, на трох зь якіх разьлівалі ў паўлітровыя пляшкі. На яшчэ адной лініі разьлівалі ў пляшкі па 0,25 літра. У 1959 годзе ўсталявалі пляшкамыечнуюпляшкамыйную машыну на 6000 пляшак за гадзіну і прыпынілі выраб гарэлкі мацункам 40%. У 1960 годзе лікёрны цэх пераабсталявалі ў вінны магутнасьцю 8000 дэкалітраў за месяц. У 1966 годзе пабудавалі дадатковую артэзіянскую скважынусьвідравіну з выдаткам 60 м³ вады за год. У 1967 годзе налічвалася 312 супрацоўнікаў, зь іх 274 работнікі, 24 інжынэры і тэхнікі, 14 службоўцаў. У 1968 годзе ўсталявалі 5 аўтаматычных лініяйліній разьліву гарэлкі магутнасьцю на 6000 пляшак за гадзіну. У 1980 годзе ўзьвялі будынак з рэктыфікацыйнай устаноўкай на 2000 дэкалітраў за содні і 3-павярховы адміністратыўныадміністрацыйны корпус. У 1984 годзе магутнасьць вінногавіннага цэху дасягула 1,41  млн дэкалітраў за месяц. У красавіку 1987 году Клімавіцкаму лікёра-гарэлачнаму заводу падпарадкавалі [[Касьцюковічы|Касьцюковіцкі]] сьпіртзавод. У 1987 годзе ў Клімавічах наладзілі выраб безалькагольнага [[Кактэйль|кактэйлю]] «Рубінавы». У будынках аўтабазы стварылі кандытарскі цэх, дзе пачалі выпускаць такія ўсходнія ласункі, як фруктовы [[лукум]] (250 тонаў за год) і [[казінакігазынакі]] (100 тонаў). У 1989 годзе прадпрыемства налічвала 310 супрацоўнікаў<ref name="а"/>.
 
У 1992 годзе пабудавалі цэх з прэсформаміпрэс-формамі для вырабу скрыняў з [[поліэтылен]]у нізкага ціску. У 1994 годзе пусьцілі нямецкую аўтаматычную лінію «Нагема» на 6000 пляшак за гадзіну з укупоркай «пад шруб». У 1996 годзе скончылі будаўніцтва сьпіртасховішча на 150 000 дэкалітраў. Уласны аўтапарк дастаўкі сыравіны налічваў 68 грузавікоў. У 1997 годзе пусьцілі аўтаматычныя майстэрні. У 1999 годзе кацельню перавялі з вадкага паліва на [[прыродны газ]]. У 2001 годзе ўсталявалі італьянскую лінію разьліву «Маг» для пляшак ад 0,25 літра да 1 літра з магчымасьцю прымяняць кроненкорку для ўкупоркі і 2-пазыцыйнай этыкеткі. Таксама паставілі лінію разьліву віна. У 2002 годзе паставілі 3 прэсы «Бухер» для перапрацоўкі 15 тонаў яблыкаў за гадзіну і вакуўм-выпарную ўстаноўку для вырабу канцэнтраванага [[сок]]у. У 2004 годзе набылі газавы храматограф для вызначэньня мікрадамешкаў у сьпірце і гарэлцы. У 2005 годзе заклалі [[сад]] на 110 [[гектар]]аў з 7 відамі расьлінаў: [[алыча]], вішня, [[чарнаплодная рабіна]], чорныя і чырвоныя парэчкі, [[яблыня]]. У 2006 годзе УП «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» быў 2-м папаводле велічыні вытворцам гарэлкі у Беларусі. Вытворчая магутнасьць заводу складала: па сьпіртусьпірце-сырцу сырцы — 2,87 дэкалітраў за содні і 876 000 дэкалітраў за год; па сьпіртусьпірце-рэктыфікату рэктыфікаце — 4000 дэкалітраў за содні і 1,25  млн дэкалітраў за год; па гарэлцы  — 2,5  млн дал за год; па настойках  — 180 000 дал за год; па вінаградным віне  — 271 200 дал за год. Гадавая магутнасьць па вырабе ўсходніх ласункаў складала 204 тонаў, у тым ліку [[грыльяж]]у, казінакаўгазынакаў і лукуму. Гадавая магунасьцьмагутнасьць па выпуску поліэтыленавых скрыняў складала 280 000 адзінак<ref name="а"/>.
 
У 2007 годзе набылі аўтаматычны станок для прастаўленьня этыкетак і [[акцыз]]ных марак. У 2008 годзе адрамантавалі скважынусьвідравіну і паставілі ўстаноўку зьмякчэньня вады і фільтар абезжалезваньня. У 2009 годзе на Касьцюковіцкім сьпіртзаводзе замянілі 3-калённую брагарэктыфікацыйную ўстаноўку на 6-калённую. У чэрвені 2010 году ў Касьцюковічах увялі новае варачнае аддзяленьне. У верасьні 2010 году пусьцілі ўстаноўку срэбранай фільтрацыі. У студзені 2011 году паставілі ўстаноўку паліравальнай фільтрацыі. У верасьні 2013 году УП «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» асвоіла выпуск сьпірту з найвышэйшай у Беларусі ступеняй ачысткі «Белальфа», што прадугледжвала зьмяшчэньне ня больш як 0,003% бясколернай атруты [[Мэтылавы сьпірт|мэтылавага сьпірту]] ў пераліку на бязводны сьпірт. Пагатоў дагэтуль выкарыстоўвалі сьпірт вышэйшай ачысткі, дзе дапускалася 0,03% бясколернай атруты мэтылавага сьпірту<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Коратка|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20130919/1379543317-koratka|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=19 верасьня 2013|нумар=176 (27541)|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/09/1379543245_1.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>. 17 ліпеня 2015 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 326 «Аб стварэньні і дзейнасьці [[холдынг]]у па вытворчасьці алькагольнай прадукцыі» пад кіраўніцтвам ААТ «[[Менск Крышталь]]», якому падпарадкавалі ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод»<ref>{{Навіна|аўтар=А. Лукашэнка|загаловак=Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2015 г. № 326 «Аб стварэньні і дзейнасьці холдынгу па вытворчасьці алькагольнай прадукцыі»|спасылка=http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=p31500326|выдавец=Нацыянальны прававы інтэрнэт партал Рэспублікі Беларусь|мова=ru|дата публікацыі=22 ліпеня 2015|дата доступу=3 сьнежня 2018}}</ref>. На час улучэньня ў холдынг «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» быў 2-м найбольшым падаткаплатнікам [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскай вобласьці]]. 16 траўня 2018 году [[Магілёўскі абласны суд]] зацьвердзіў 1,5 гадовы плян санацыі заводу ў сувязі зь [[Неплатаздольнасьць|неплатаздольнасьцю]] па запазычанасьці на 59  млн рублёў<ref name="б">{{Навіна|аўтар=|загаловак=На Магілёўшчыне ратуюць лікёра-гарэлачны завод|спасылка=https://www.svaboda.org/a/29230596.html|выдавец=[[Свабода (радыё)|Радыё «Свабода»]]|дата публікацыі=16 траўня 2018|дата доступу=3 сьнежня 2018}}</ref>.
 
=== Кіраўнікі ===
* Цехін (1929)
* Арлоўскі (да 1935 году)
* В. К.  Мянькоў (1935—1941)
* Арсень Дзянісаў (1944—1948)
* Языкоў (1948)
* Кавалёў (1-я палова 1950-х)
* Лявонаў (2-я палова 1950-х)
* С.I. Анжэнка (да 1962 году)
* [[Нічыпар Гнедчык]] (1962—1970)
* [[Уладзімер Патоцкі]] (1970—1981)
* [[Вячаслаў Рамашкевіч]] (2003—2005)
 
* [[Мікалай Бялко]] (8 чэрвеня 2010  — красавік 2014 году)
* [[Алег Буянаў]] (красавік 2014  — люты 2017)
* [[Мікалай Акулік]] (люты  — жнівень 2017)<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод заявіў пра банкруцтва|спасылка=https://www.svaboda.org/a/28694548.html|выдавец=Радыё «Свабода»|дата публікацыі=24 жніўня 2017|дата доступу=3 сьнежня 2018}}</ref>
* [[Эдуард Арэшка]] (са жніўня 2017 году)
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* {{Навіна|аўтар=|загаловак=Электронная форма звароту грамадзянаў|спасылка=http://www.klimlvz.by/about/elektronnie_obraschenija_grazhdan_i_juri/elektronnaja_forma_obraschenija_grazhdan/|выдавец=ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод»|мова=ru|дата публікацыі=2018|дата доступу=3 сьнежня 2018}}
 
{{Накід:Беларусь}}
 
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі]]
131 731

зьмена