Жарэс Алфёраў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д афармленьне
Радок 1:
{{Навуковец
|Фота = Zhores Alferov.jpg
|Подпіс = Падчас наведваньня [[Уладзімер Пуцін|УладзімерамЎладзімерам Пуціным]] ды [[Гергард Шрэдэр|Гергардам Шрэдэрам]] Навукова-адукацыйнага цэнтру Фізыка-тэхнічнага цэнтру імя А. Ф. Ёфэ РАН 10 красавіка 2001 году
|Месца нараджэньня = [[Віцебск]], [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]
|Месца працы = [[Фізыка-тэхнічны інстытут імя Абрама Ёфэ|Фізыка-тэхнічны інстытут імя Абрама Ёфэ]] РАН
|Альма-матэр = [[Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны электратэхнічны ўнівэрсытэт]]
|Вядомы як = дасьледчык [[гетэрапераход]]у
Радок 9:
}}
[[Файл:Vladimir Putin 12 October 2000-2.jpg|міні|Ж. Алфёраў і У. Пуцін]]
'''Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў''' (нарадзіўся [[15 сакавіка]] [[1930]] году, [[Віцебск]]) — [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкі]] і [[Расея|расейскі]] [[фізыка|фізык]], ляўрэат [[Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі|Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі]] ў [[2000]] годзе за распрацоўку [[паўправаднік]]овых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў (сумесна з [[Гэрбэрт Крэмэр|Гэрбэртам Кроэмэрам]] и [[Джэк Кілбі|Джекам Кілбі]]). Яго дасьледаваньні адыгралі вялікую ролю ў [[інфарматыка|інфарматыцы]]. Дэпутат [[Дзяржаўная Дума Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі|Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі]] II—VI скліканьняў. Ініцыяваў заснаваньне прэміі «Глябальная энэргія» ў [[2002]] годзе. Да [[2006]] году ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэньні гэтай прэміі.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 15 сакавіка 1930 году ў [[Віцебск]]у. Бацька Іван Карпавіч — беларус, працаваў сплаўшчыкам лесу, маці Ганна Ўладзімераўна — габрэйка<ref>[http://lenta.ru/lib/14177331/full.htm Lenta.ru: : Алферов, Жорес]{{ref-ru}}</ref>, зь вёскі Крайск Лагойскага раёну<ref>{{кніга|старонкі=37|загаловак=Нобелевские лауреаты с белорусскими корнями|аўтар=Иоффе Э. Г.|месца=Минск|выдавецтва=Беларусь|год=2008|isbn=978-985-01-0755-8}}</ref>. Пасьля 1935 году сям’я зьехала на Ўрал<ref>{{спасылка|url=http://n-t.ru/nl/fz/alferov.htm|загаловак=Алфёров, Жорес Иванович.|мова=ru|праект=Лауреаты Нобелевской премии. Наука и техника}}</ref>. Скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу №42 у [[Менск]]у. Быў залічаны на 1 курс энэргетычнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер [[Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт]]). Далей, на параду свайго настаўніка фізыкі Я. Б. Мельцэрзона паехаў паступаць у [[Санкт-Пецярбург|Ленінград]]. У [[1952]] годзе скончыў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (ЛЭТІ, пазней перайменаваны ў [[Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны электратэхнічны ўнівэрсытэт]]). З [[1953]] году працуе ў [[Фізыка-тэхнічны інстытут імя Абрама Ёфэ|Фізыка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Ёфэ]] (з [[1987]] да траўня [[2003]] году быў дырэктарам, з траўня [[2003]] году да ліпеня 2006 году — навуковы кіраўнік). У 1961 абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата фізыка-матэматычных навук. У 1965 уступіў у [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|КПСС]]<ref>Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. {{ISBN |978-985-6721-98-7}} — С.334.</ref>. Доктар фізыка-матэматычных навук (1970). Прафэсар ЛЭТІ (1972). У 1990—1991 гадах — віцэ-прэзыдэнт АН СССР, старшыня Прэзыдыюму Ленінградзкага навуковага цэнтру. З [[2003]] году — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбурскі фізыка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтар» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзыдэнт РАН, старшыня прэзыдыюму Санкт-Пецярбурскага навуковага цэнтру РАН. Замежны член НАН Беларусі (1995), Акадэміі навук ГДР (1987), Польскай АН (1988)<ref>[http://www.belarus.by/by/about-belarus/famous-belarusians/zhores-alferov Жарэс Алфёраў] Belarus.by</ref> Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізыкі», сябра рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыцьцё».
 
Аўтар больш як 500 навуковых працаў, трох манаграфіяў і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.