Друя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[Файл:Druja. Друя (1705).jpg|значак|Плян места, каля 1705 г.]]
 
Першы пісьмовы ўпамін пра Друю зьмяшчаецца ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсёй Русі» М. Стрыйкоўскага і датуецца 1386 годам. Імаверна, паселішча існавала ўжо ў пэрыяд [[Полацкае княства|Полацкага княства]]. На карысьць гэтага меркаваньня сьведчыць тое, што ў вусьці Друйкі знаходзіцца [[Барысавы камяні|Барысаў камень]] з надпісам ХІІ ст. Некаторыя дасьледнікі зьвязваюць з Друяй ''Новы замак'' Полацкай зямлі, які паводле «Хронікі Германа Вартбэрга» знаходзіўся за 11 міляў ад [[Дынабург]]у. У скарзе на дзеяньні [[крыжакі|крыжакоў]], складзенай у 1413 годзе, упамінаецца ''«de Drucha villa»''.