Георгі Маргвелашвілі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д артаграфія
 
Радок 46:
 
== Жыцьцяпіс ==
Георгі Маргвелашвілі нарадзіўся ў сям’і партыйнага работніка. У 1992 року скончыў факультэт філязофіі і псыхалёгіі Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Іванэ Джавахішвілі, у 1993—1994 вывучаў сацыялёгію ва ўнівэрсытэце Цэнтральнай Эўропы. Доктар філязофіі. З 1992 па 1995 Маргвелашвілі працаваў гідам у турыстычнай кампаніі (спэцыялізацыя — горны турызм), асыстэнтам мэнэджэрамэнэджара ў выдавецтве. У 1994—1995 быў начальнікам дэпартамэнту па маркетынгу кампаніі «Бізнэс дзёньнікі». У 1996—1997 роках выкладаў філязофію ў Тбіліскім незалежным унівэрсытэце. У 1995—2000 працаваў у Нацыянальным дэмакратычным інстытуце міжнародных адносін спэцыялістам (кансультантам праграмы).
 
У 2000—2012 роках працаваў у Інстытуце грамадзкіх справаў Грузіі GIPA, у тым ліку на пасадзе рэктара ў 2000—2006 і 2010—2012. З 2006 па 2010 займаў пасаду начальніка дэпартамэнту дасьледаваньняў GIPA. У кастрычніку 2012 Маргвелашвілі заняў пасаду міністра адукацыі Грузіі ва ўрадзе [[Бідзіна Іванішвілі|Бідзіны Іванішвілі]]. 7 лютага 2013 року Георгі Маргвелашвілі быў прызначаны віцэ-прэм’ерам грузінскага ўрада.