Смаленск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, стыль
Радок 100:
 
=== Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі ===
[[Файл:Smalensk, Kaścielnaja. Смаленск, Касьцельная (1870).jpg|значак|Стары касьцёл, 1870  г.]]
[[Файл:Coat of Arms of Smolensk (1730, colors).jpg|130px|значак|зьлева|Расейскі герб места, 1730  г.]]
 
Згодна з [[Андрусаўскае замірэньне|Андрусаўскім замірэньнем 1667 году]] Смаленск апынуўся ў складзе [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]]. У 1708 годзе ён стаў цэнтрам [[Смаленская губэрня|губэрні]] (у 1719—1726 гадох  — цэнтар Смаленскай правінцыя Рыскай губэрні, у 1776—1796 гадох  — цэнтар Смаленскага намесьніцтва). У 1764 годзе [[Кацярына II]] паставіла наступную задачу датычна далучаных да Расейскай імпэрыі земляў{{Заўвага|Сборник Императорского Русского Исторического Общества. Т. 7 : Бумаги Императрицы Екатерины II, хранящияся в Государственном Архиве Министерства Иностранных Дел. Ч.1 / Собраны и изданы, с Высочайшаго соизволения, по предначертанию Его Императорскаго Величества Государя Наследника Цесаревича, академиком Пекарским. — СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1871. С. 348.}}:
{|
|-
|{{пачатак цытаты}}
Гэтыя правінцыі, а таксама Смаленскую трэба найлягчэйшымі спосабамі прывесьці да таго, каб яны [[Русіфікацыя|абмаскаліліся]] і перасталі б глядзець, як волкі да лесу.
{{арыгінал|ru|Сии провинции, также Смоленскую надлежит легчайшими способами привести к тому, чтоб они обрусели и перестали бы глядеть, как волки к лесу.}}
{{канец цытаты|крыніца=Собственноручное наставление Екатерины ІІ князю Вяземскому при вступлении им в должность генерал-прокурора (февраль 1764 г.).}}
|}
 
У час [[Вайна 1812 году|вайны 1812 году]] каля Смаленску адбылася [[Смаленская бітва (1812)|бітва паміж францускімі і расейскімі войскамі]], а 18 жніўня места занялі войскі [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]], якія кантралявалі яго да 17 лістапада. У 1824 годзе ўтварылася [[Віцебскае і Магілёўскае генэрал-губэрнатарства|генэрал-губэрнатарства Віцебскае, Магілеўскае і Смаленскае]] з цэнтрам у [[Віцебск]]у, якое існавала да 1855 году. На 1860 год, паводле афіцыйнага перапісу, 68% жыхароў Смаленскай губэрні складалі [[беларусы]]<ref name="hsb"/>. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 46,69% насельніцтва губэрні, «сумесь беларусаў і расейцаў»  — 10,55%<ref name="spisy">Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния.  — СПб., 1868. С. 60.</ref>. Пры гэтым беспасярэдне ў Смаленскім павеце беларусы складалі 90,49%<ref name="spisy"/>.
 
У 1868 годзе праз Смаленск прайшла Рыска-Арлоўская чыгунка, у 1870 годзе  — Маскоўска-Берасьцейская, у 1899 годзе  — Разанска-Ўральская. У канцы XIX ст. у месьце было 10 пляцаў, 139 вуліц і 3261 будынак (зь іх 633 мураваныя), дзейнічалі 32 царквы, 3 манастыры, касьцёл, лютэранская кірха і 2 сынагогі, працавалі 33 навучальныя ўстановы, у тым ліку мужчынская і жаночая гімназіі, 5 друкарняў, 1 хромалітаграфія, 40 лекараў, 6 аптэк, 8 лякарняў з 484 ложкамі, 2 прыватныя лячэбніцы і земская губэрнская лякарня, выдавалася 3 газэты.
 
<center><gallery caption="Старая графіка места" widths=150 heights=150 perrow="4">