Батаніка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 1:
[[Файл:Ruwenpflanzen.jpg|міні|350пкс|Расьліны ў гарах [[Рувэнцоры]]]]
'''Бата́ніка''' (ад [[грэцкая мова|грэцкага]] ''βότανο'' — ''трава, расьліна'') — навука аб [[расьліны|расьлінах]], адзін зь асноўных падзелаў [[біялёгія|біялёгіі]]. Тэрмін батаніка быў упершыню выкарыстаны [[ДыаскурыдДыяскурыд]]ам. Традыцыйна да батаніка раней уключала ў сябе вывучэньне [[грыбы|грыбоў]] і [[водарасьці|водарасьцяў]]. Гэтыя тры групы арганізмаў засталіся ў сфэры інтарэсаў [[Міжнародны батанічны кангрэс|Міжнароднага батанічнага кангрэсу]]. У цяперашні час, батаніка, у строгім сэнсе, займаецца дасьледаваньнем каля 410 тысяч відаў наземных расьлінаў<ref>[http://www.theplantlist.org/1.1/browse/B/ «The Bryophytes»]. The Plant List.</ref>.
 
Батаніка зарадзілася ў дагістарычныя часы як травалячэньне, калі старажытныя людзі вызначалі расьліны паводле прынцыпу ядомасьці, лекавых ўласьцівасьцяў і ядавітасьці. Гэта робіць батаніку адной з самых старэйшых галінаў навукі. Сярэднявечныя сады, якія часьцяком высаджваліся ля кляштароў, утрымлівалі расьліны мэдычнага значэньня. Яны былі папярэднікамі першых [[батанічны сад|батанічных садоў]], прымацаваных да ўнівэрсытэтаў, заснаваныя з 1540-х гадох. Адным зь першых падобных стаўся батанічны сад у [[Падуя|Падуі]]. Гэтыя сады палегчылі навуковае дасьледаваньне расьлінаў і спрыялі намаганьням у галіне [[біялягічная клясыфікацыя|біялягічнай сыстэматыцы]], што, у выніку, прывяло да стварэньня ў 1753 годзе бінарнай сыстэмы [[Карл Лінэй|Карла Лінэя]], якая выкарыстоўваецца і па сёньня.