33 881
зьмена
Renessaince (гутаркі | унёсак) д (новы ключ для Катэгорыя:Коміксы: « » з дапамогай HotCat) |
(крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Comics?oldid=869846544) |
||
'''Ко́мікс''' ({{мова-en|Comics}}) — апавяданьне, якое распавядаецца з дапамогай сэрыі малюнкаў у якіх ужываюцца кароткія тэксты. Назва ўтварылася ад ангельскага слова «''сьмешны''»({{мова-en|comic|скарочана}}), у выніку таго, што першыя коміксы, друкаваныя ў [[газэта]]х былі, звычайна, гумарыстычнымі. У наш час коміксы малююцца як на падставе кніжных гісторыяў, мультфільмаў ці мастацкіх фільмаў, гэтак і з дапамогай уласных пэрсанажаў. Кароткія коміксавыя гісторыі, звычайна друкуюцца ў [[часопіс]]ах, а вялікія сэрыі, ці гісторыі могуць выдавацца асобнымі альбомамі. У апошнія гады, акрамя папяровых коміксаў, зьявіліся сеткавыя коміксы, якія распаўсюджваюцца выключна з дапамогай [[Інтэрнэт]]у.
▲[[Файл:Offensive comic strip.jpg|міні|Прыклад комікса]]
Першым, самым папулярных негумарыстычным коміксамі лічацца коміксы аб [[Супэрмэн]]е ({{мова-en|Superman|скарочана}}), якія пачалі выдавацца з 1938 году. Менавіта з сэрыі коміксаў пра Супэрмэна набылі папулярнасьць коміксы пра супэргерояў. Пасьля гэтага пачалася мода на стварэньне коміксавых супэргерояў, самымі папулярнымі зь якіх сталі [[Бэтмэн]], [[Капітан Амэрыка]], [[Галк]], [[Жалезны Чалавек]] і г.д. Галоўны цэнтар вытворчасьці коміксаў застаўся ў [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], дзе яны і ў нашыя дні карыстаюцца вялізарнай папулярнасьцю. Шмат зь іх было экранізавана, а фільмы створаныя на падставе коміксаў атрымалі папулярнасьць ва ўсім сьвеце.
У некаторых дзяржавах і краінах з разьвітой індустрыяй коміксаў для іх ёсьць асобная назва. Гэтак, у франкамоўным сьвеце комікс называюць «маляваная стужка» ({{мова-fr|bande dessinée|скарочана}}), а японскія коміксы называюцца [[манга]].
▲Першыя коміксы зьявіліся ў канцы [[19 стагодзьдзе|ХІХ стагодзьдзя]] ў амэрыканскіх газэтах, але ўжо ў сярэдзіне [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] яны сталі адным з самых папулярных жанраў масавай культуры. У [[СССР|савецкія часы]] коміксы ў [[Беларусь|Беларусі]] лічыліся “''уплывам гнілога Захаду''”. Сучасныя коміксы, у асноўным, страцілі гумарыстычны характар, большую папулярнасьць атрымалі коміксы жахаў, вайсковыя, злачынныя і г.д.
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* [https://curlie.org/Arts/Comics Коміксы] на Curlie.
* [http://www.comicbookdb.com/ База зьвестак коміксаў]. ComicBookDB.com.
* [http://comics.org/ Вялікая база зьвестак коміксаў]. Comics.org.
* [http://www.tandfonline.com/toc/rcom20/current Часопіс маляваных гісторыяў і коміксаў]. Tandf Online.com
[[Катэгорыя:Коміксы| ]]
|
зьмена