Балёньня: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →Гісторыя: выпраўленьне спасылак |
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту |
||
Радок 82:
У апошняй чвэрці VIII стагодзьдзя [[Карл Вялікі]] паводле просьбы папы [[Адрыян I (папа рымскі)|Адрыяна I]] уварваўся ў лянгабардзкае каралеўства і захапіў горад. Заняты франкаўскім войскам ад імя папства Балёньня заставалася пад уладай Карла і квітнела як памежны горад [[Каралінская імпэрыя|Каралінскай імпэрыі]]<ref>Kleinhenz, Christopher (2004). ''«Medieval Italy: an encyclopedia»''. New York: Routledge. — С. 134. — {{ISBN|978-0415939294}}.</ref>.
Пасьля сьмерці [[Матыльда Тасканская|Матыльды Тасканскай]] ў 1115 годзе Балёньня атрымала істотныя саступкі ад імпэратара [[Гэнрых V (імпэртара Сьвятой Рымскай імпэрыі)|Гэнрыха V]]. Аднак, калі [[Фрыдрых I Барбароса|Фрыдрых Барбароса]] апасьля спрабаваў скасаваць гэтую дамову, Балёньня ўступіла у [[Лямбадзкая ліга|Лямбадзкую лігу]], а затым перамогла імпэрскае войска ў [[бітва пры Леньяна|бітве пры Леньяна]] і атрымала шырокую аўтаномію паводле складзенай [[Констанцкая дамова|Констанцкай дамовы]] ў 1183 годзе. Дзякуючы гэтаму горад пачаў хутка расьці. Балёньня сталася адным з галоўных камэрцыйных і гандлёвых цэнтраў паўночнай Італіі, дзякуючы сыстэме каналаў, што дазволіла баржам і суднам заходзіць у горад<ref>Luzzatto, Gino (2015). ''«An Economic History of Italy: From the Fall of the Empire to the Beginning of the 16th Century»'' (1st ed.). Abingdon-on-Thames: Routledge. — С. 111. — {{ISBN|978-1138864955}}.</ref>. Лічыцца, што мясцовы [[Балёнскі ўнівэрсытэт|ўнівэрсытэт]] быў створаны ў 1088 годзе; ён зьяўляецца самым старым унівэрсытэтам сьвету, які працуе ў бесьперапынным рэжыме<ref name="Hunt"/><ref name="Ridder-Symoens"/>. Унівэрсытэт
== Адукацыя ==
|