Тэрарыстычныя акты 11 верасьня 2001 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
+крынiца
д афармленьне
Радок 40:
 
== Напады ==
У аўторак 11 верасьня 2001 году, у 8:14 ранку 5 згоньнікаў, узброеныя [[Ножнож|нажамі]], захапілі пасажырскі [[самалёт]] «[[Boeing 767]]» Амэрыканскіх авіялініяў, які аў 7:59 выляцеў рэйсам № 11 з [[Бостан]]у (штат [[Масачусэтс]]) на [[Лос-Анджэлес]] (штат Каліфорнія). У 8:46 іншыя 5 згоньнікаў, таксама ўзброеныя нажамі, захапілі «Boeing 767» Аб’яднаных авіялініяў, які аў 8:14 вылецеў рэйсам № 175 з Бостану на Лос-Анджэлес. У 8:54, праз 8 хвілінаў пасьля разьбіцьця першага самалёта ў Нью-Ёрку, 5 іншых згоньнікаў з нажамі захапілі пасажырскі самалёт «[[Boeing 757]]» Амэрыканскіх авіялініяў, які ў 8:20 выляцеў рэйсам № 77 з Вашынгтонскага лётнішча імя Джона Далеса (Лаўдэнская акруга, штат [[Вірджынія]]) на Лос-Анджэлес<ref name="з">{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Адзін дзень сапраўднай вайны|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=13 верасьня 2001|нумар=189 (24305)|старонкі=3|issn=1990-763x}}</ref>. У 9:28, праз 25 хвілінаў пасьля разьбіцьця 2-га самалёта ў Нью-Ёрку, 4 згоньнікі з нажамі захапілі «[[Boeing 757]]» Аб’яднаных авіялініяў, які ў 8:42 вылецеў рэйсам № 93 зь [[Ньюарк (Нью-Джэрзі)|Ньюарку]] (штат [[Нью-Джэрзі]]) на [[Сан-Францыска]] (штат Каліфорнія).
 
У 8:46:40 ранку (15:46:40 у Беларусі), 5 згоньнікаў сутыкнулі пасажырскі [[самалёт]] «Boeing 767» (рэйс № 11) з паўночным 110-павярховым [[хмарачос]]ам Сусьветнага гандлёвага цэнтру (СГЦ) на востраве [[Мангэтан]]е уў Нью-Ёрку (ЗША). У 9:03, праз 17 хвілінаў, іншыя 5 згоньнікаў сутыкнулі 2-і «Boeing 767» (рэйс № 175) з паўднёвым хмарачосам СГЦ. У 9:37, яшчэ праз 34 хвіліны, 5 іншых згоньнікаў абрушылі пасажырскі самалёт «[[Boeing 757]]» (рэйс № 77) на заходняе крыло [[Пэнтагон]]ау ў Вашынгтоне, дзе месьцілася [[Міністэрства абароны ЗША]]<ref>{{Артыкул|аўтар=Мікола Дзябёла.|загаловак=Цэлая сэрыя тэрарыстычных актаў адбылася ўчора ў Нью-Ёрку і Вашынгтоне|спасылка=|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=12 верасьня 2001|нумар=188 (24304)|старонкі=1|issn=1990-763x}}</ref>.
 
У 9:42 Фэдэральнае кіраўніцтва лётніцтвам ЗША загадала прызямліцца ўсім цывільным самалётам у мацерыковых землях ЗША і забараніла замежныя палёты ў ЗША на 3 дні. У выніку міжнародныя палёты ў ЗША перанакіравалі ў Канаду і [[Мэксыка|Мэксыку]]. У 9:59 паўднёвы 110-павярховы хмарачос СГЦ абрушыўся пасьля 56-хвіліннага [[пажар]]у ў выніку сутыкненьня з самалётам вагой звышбольш за 80 тонаў і выбуху яго [[паліва]]. У 10:03 4 згоньнікі разьбілі другі «[[Boeing 757]]» (рэйс № 93) на полі ў Самэрсэцкай акрузе на паўднёвым захадзе штату [[Пэнсыльванія]], бо бойка з пасажырамі замінула даляцець да Вашынгтону<ref name="з"/>. У 10:28 паўночны хмарачос СГЦ абрушыўся пасьля пажару, які доўжыўся гадзіну і 42 хвіліны. Частка яго абломкаў упала на 7-ы корпус СГЦ. У 17:21 47-павярховы будынак 7-га корпуса СГЦ абваліўся ў выніку амаль 7-гадзіннага пажару.
 
== Крыніцы ==
Радок 61:
[[Катэгорыя:Авіякатастрофы ў ЗША]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Нью-Ёрку]]
[[Катэгорыя:Падзеі 11 верасьня]]