Сярэдняя спэцыяльная адукацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя, артаграфія
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Беларусь: +Крыніца
 
Радок 5:
== Беларусь ==
У верасьні 2013 году прыём на ўзровень сярэдняй спэцыяльнай адукацыі ў Беларусі скараціўся да 42,5 тыс. чалавек. Зь іх на бюджэт прынялі 25,3 тыс. чалавек (60%). Яшчэ 17,2 тыс. чалавек узялі на платнае навучаньне. Прыём на 157 спэцыяльнасьцяў ажыцьцявілі 228 вучэльняў, зь іх 216 (95%) дзяржаўных і 12 прыватных. На аснове агульнай сярэдняй асьветы паступіла 49% навучэнцаў, на аснове агульнай базавай — 34%, на аснове [[Прафэсійна-тэхнічная адукацыя|прафэсійна-тэхнічнай]] — 17%. Параўнальна з 2012 годам лік выпускнікоў сярэдняй школы сярод тых, хто паступіў у ССНУ, вырас на 6%. Дзённае навучаньне выбралі 33 000 чалавек (78%), завочнае — 9,2 тысячы. Пагатоў у прыватныя ССНУ на завочнае навучаньне паступіла 6,6 тыс. чалавек (72%). На дзённае навучаньне сярэдні конкурс па краіне склаў 1,6 чалавека на месца. На завочнае навучаньне конкурс вырас да 3 чалавек на месца. Найбольш запатрабаванымі спэцыяльнасьцямі на дзённым навучаньні сталі «[[архітэктура]]», «[[праграмнае забесьпячэньне]] інфармацыйных тэхналёгіяў», «[[дызайн]]» і мэдыцынскія спэцыяльнасьці. У [[Гомельскі мэдыцынскі каледж|Гомельскім мэдыцынскім каледжы]] конкурс на зубалячэбную справу склаў 8,7 чалавека на месца, на мэдыка-рэабілітацыйную справу ў [[Беларускі мэдыцынскі каледж|Беларускім мэдыцынскім каледжы]] — больш як 5 чалавек. На завочным навучаньні найбольшым попытам карысталася спэцыяльнасьць выхавальніка [[Дашкольная ўстанова|дашкольнай установы]]. У гуманітарным каледжы [[Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]] конкурс на выхавальніка дзіцячага садка дасягнуў 5,8 чалавека на месца. Конкурс ад 6 да 10 чалавек на месца вагаўся на завочнае навучаньне такім спэцыяльнасьцям, як «тэхнічная эксплюатацыя аўтамабіляў», «мантаж і эксплюатацыя электраабсталяваньня», «камэрцыйная дзейнасьць». Прыём на завочнае і вечаровае навучаньне сельскагаспадарчым спэцыяльнасьцям вёўся ў ССНУ з 1 кастрычніка па 30 лістапада<ref>{{Артыкул|аўтар=Надзея Нікалаева.|загаловак=Стаць выхавальнікам ці камэрсантам|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20130912/1378935573-stac-vyhavalnikam-ci-kamersantam|выданьне=[[Чырвоная зьмена]]|тып=|год=12 верасьня 2013|нумар=19 (15728)|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/09/1378935511_6.pdf 2]|issn=}}</ref>.
 
На верасень 2013 году 768 іншаземцаў з 27 краінаў атрымлівалі ў Беларусі сярэднюю спэцыяльную асьвету<ref>{{Артыкул|аўтар=Надзея Нікалаева.|загаловак=Інжынэр, тэхнік або рабочы|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20130917/1379367509-inzhyner-tehnik-abo-rabochy|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=17 верасьня 2013|нумар=[http://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-174-27539-ot-17092013 174 (27539)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/09/1379367471_1.pdf 1], [http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/09/1379367471_4.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Крыніцы ==