Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎БССР: выпраўленьне спасылак
д {{Беларусы}}
Радок 24:
Трывала Каталіцкая Царква замацавалася ў ВКЛ за вялікім князем [[Ягайла]]м. У 1386, згодна з дамовай з [[Польшча]]й, ён прыняў хрост у Каталіцкай Царкве і прыняў імя Ўладзіслаў, стаўшы такім чынам каралём Польшчы. Апроч таго рыма-каталікамі сталі [[Хрышчэньне Літвы|ахрышчаныя паганцы]], было заснавана 7 рыма-каталіцкіх парафіяў (у тым ліку ў Вільні, [[Абольцы|Абольцах]], [[Гайна (вёска)|Гайне]], [[Крэва|Крэве]]). У 1387 была заснаваная [[Віленская дыяцэзія]], якая ў 1388 была зацьверджаная Папам. Тэрыторыя біскупства ахоплівала балцкія й большую частку беларускіх земляў, апроч паўднёва-заходніх зь [[Берасьце]]м і [[Пінск]]ам, што ўваходзілі ў склад [[Уладзімерская дыяцэзія|Уладзімерскае дыяцэзіі]] з цэнтрам ува [[Уладзімер|Ўладзімеры-Валынскім]]. У 1-й чвэрці XV стагодзьдзе Віленскае і [[Жамойцкая дыяцэзія|Жамойцкае біскупствы]] (утворанае ў 1417) былі падпарадкаваныя [[Гнезьненская архідыяцэзія|гнезьненскаму архібіскупу]] ў Польшчы, а Ўладзімерскае біскупства ў 1425 аб’ядналася з [[Луцкая дыяцэзія|Луцкім]]. Ад 1613 на ўсходніх землях існавала [[Смаленскае біскупства]] (кананічна ў 1636—1798). Да 1430 узьнікла яшчэ 20 парафіяў, у 1772 у Віленскай дыяцэзіі іх было 429, філіяльных касьцёлаў і публічных капліцаў — 192. Галоўным патронам Віленскага біскупства быў абвешчаны сьвяты [[княжыч Казімер]].
 
У канцы XV—XVI стагодзьдзяў Каталіцкая Царква на тэрыторыі Беларусі перажывала крызу й часткова страціла свае пазыцыі ў пэрыяд [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Для пераадоленьня крызы была праведзеная царкоўная рэформа, што зарадзілася ў манаскім асяродзьдзі, была падтрыманая [[Ватыкан]]ам і санкцыянаваная [[Трыдэнцкі сабор|Трыдэнцкім саборам]]. Галоўная ўвага аддавалася павышэньню адукацыі сьвятарства й дысцыпліны. У парафіях ад ксяндзоў патрабавалася весьці мэтрычныя кнігі, зьдзяйсьняць пілігрымкі, ствараць [[каталіцкія брацтвы]], шпіталі, пачатковыя школы, бібліятэкі. У 1596 была заключаная [[Берасьцейская унія]]. На беларускіх землях галоўную ролю ў пашырэньні каталіцтва адыгралі [[манаскія ордэны]]. Ордэнскае сьвятарства перавышала дыяцэзіяльнае, прадстаўляла ўсе групы манаскіх арганізацыяў. У 1772 на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі кляштары 27 ордэнаў (19 мужчынскіх і 8 жаночых), найбольш манахаў было ў [[жабрацкія ордэны|жабрацкіх ордэнах]] ([[аўгустыны]], [[цыстэрцыяны]], [[Ордэн дамініканаў|дамінікане]], [[кармэліты]], [[францішкане]]). У XVI-XVIIIXVI—XVIII стагодзьдзях зьявіліся новыя ордэны: [[баніфраты]], [[езуіты]], [[Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў|марыяне]], [[місіянэры]], [[піяры]], [[трынітарыі]] й іншыя. Бальшыня кляштараў знаходзілася ў гарадох. Дзейнічала каля 160 рымска-каталіцкіх кляштараў, а таксама каля 150 уніяцкіх базылянскіх манастыроў. Значным манаскім асяродкам была Вільня, якая ў 1772 займала 1-е месца ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] паводле колькасьці ордэнскага сьвятарства (774 чалавекі) і 3-е паводле колькасьці кляштараў (22). У канцы XVIII ст. Беларусь была каталіцкай: каля 15% насельніцтва краіны былі рыма-каталікамі, а яшчэ каля 80% — уніятамі.
 
[[Файл:Grodno katedra.jpg|міні|зправа|230пкс|[[Касьцёл Сьвятога Францішка Ксаверыя (Горадня)|Касьцёл сьв. Францішка Ксаверыя]] — [[катэдра]] Гарадзенскага [[біскуп]]а]]
Радок 148:
 
{{Дыяцэзіі Беларусі}}
{{Беларусы}}
 
[[Катэгорыя:Каталіцкая царква на Беларусі| ]]