Самуіл Жытлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Дзейнасьць: выпраўленьне спасылак
Радок 39:
== Дзейнасьць ==
 
З жыдоўскае купецкае сям’і, брат [[Хаім Жытлоўскі|Хаіма]] й Міхаэля Жытлоўскіх. Скончыў [[Смаленск]]ую рэальную вучэльню. Навучаўся ў [[Масква|Маскоўскай]] кансэрваторыі (скрыпічны й дырыжэрскпі факультэты). Адначасова вольны слухач юрыдычнага факультэту маскоўскага ўнівэрсытэту. Вярнуўся ў Віцебск, выкладаў музыку, зладзіў сымфанічны аркестар, якім дырыжаваў. Таксама даваў сольныя канцэрты як скрыпач. Адначасова ўваходзіў у разнастайныя камэрцыйныя таварыствы, займаў пасады сакратара, намесьніка старшыні, старшыні. У 1905—1906 жыве ў [[Рыга|Рызе]], [[Санкт-Пецярбург]]у, пасьля ў Маскве. Пасьля [[кастрычніцкаяКастрычніцкі рэвалюцыяпераварот|Кастрычніцкагакастрычніцкага перавароту]] ў 1917 пераяжджае зь сям’ёй (жонкай, сынам і дзьюма дочкамі) у [[Вільня|Вільню]], адтуль у [[Коўна|Коўню]].
 
25 сакавіка 1921 уведзены ў склад ураду [[БНР]] як міністар па справах нацыянальных меншасьцяў<ref>{{артыкул|аўтар =Б. П. Б. | частка =|загаловак =Новый Министръ національныхъ меньшинствъ. |арыгінал = |спасылка =http://dea.nlib.ee/fullview.php?frameset=1&pid=s575894&nid=277882|адказны =[[Вадзім Бялоў|Вадим Белов]]|выданьне=[[Свободное слово]]. Ежедневная демократическая національная газета|тып=газэта|месца=Ревель(Талін) |выдавецтва=Прогрессъ |год= 19.04.1921 |выпуск=|том=|нумар=2 | старонкі=3 |isbn=}}</ref>. Адразу ж даў інтэрвію, якое было надрукаванае ўва ўсіх жыдоўскіх газэтах, якія выходзілі ў [[Летува|Летуве]], [[Францыя|Францыі]] й [[ЗША]]<ref>{{артыкул|аўтар =С. Ж. | частка =|загаловак =Интервью съ министромъ по деламъ національныхъ меньшинствъ Бѣлорусской Народной Республики С. Житловскимъ.|арыгінал = |спасылка =http://dea.nlib.ee/fullview.php?frameset=1&pid=s580648&nid=277958|адказны =[[Вадзім Бялоў|Вадим Белов]]|выданьне=[[Свободное слово]]. Ежедневная демократическая національная газета|тып=газэта|месца=Ревель(Талін) |выдавецтва= |год= 21.07.1921 |выпуск=|том=|нумар=78 | старонкі=3 |isbn=}}</ref>. Напрыканцы сакавіка 1921 падпісаў дамову з урадам БНР пра раўнапраўе беларусаў і жыдоў, прадстаўніцтва жыдоў у органах улады. Намагаўся заручыцца дапамогай жыдоўскае дыяспары ў сьвеце ў будаўніцтве незалежнае Беларусі. Для гэтага наведаў [[Бэрлін]], [[Парыж]], [[Лёндан]], дзе вёў перамовы зь мясцовымі жыдоўскімі дзеячамі й арганізацыямі. У гэтай справе разьлічваў на дапамогу свайго брата — выбітнага жыдоўскга дзеяча [[Хаім Жытлоўскі|Хаіма Жытлоўскага]]. Зьбіраўся наведаць ЗША й прыняць удзел у 12-м [[сыянізм|сыянісцкім]] кангрэсе ў [[Карлзбад]]зе, але ці зрабіў гэта невядома: засталіся адно лісты, у якіх ён казаў пра свой намер і прасіў для змаганьня з пагромамі 5 тысячаў фунтаў стэрлінгаў штомесячна і яшчэ 2 тысячы фунтаў аднаразова на выдавецкія патрэбы. У 1923 пакінуў пасаду міністра БНР.