Царква Сьвятога Духа (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Найноўшы час: выпраўленьне спасылак
Радок 69:
 
=== Найноўшы час ===
Па [[КастрычніцкаяКастрычніцкі рэвалюцыяпераварот|Кастрычніцкімкастрычніцкім перавароце]] (1917 рок) у 1930 року бальшавікі зачынілі сабор і загадалі перадаць яго арганізацыі, якая займалася нарыхтоўкай збожжа. Таго ж року ў месьце забаранілі царкоўны перазвон. У 1935 року абраз Маці Божай Менскай, што захоўваўся ў саборы, забралі ў музэйныя запасьнікі. У 1936 року выйшаў загад аб разбурэньні царквы. Стваральнікам каманды зьнішчэньня быў Пятро Грыгарэнка — у будучым генэрал, савецкі дысыдэнт і праваабаронца<ref name=enckyl/>. У другой палове траўня 1936 року (паводле іншых зьвестак, у 1937 року<ref name="dzianisau"/><ref>{{Літаратура/Менск: Старонкі жыцьця дарэвалюцыйнага гораду (1994)|к}} С. 300.</ref>) царкву ўзарвалі. Месца, дзе стаяў будынак, расчышчалі некалькі рокаў, па чым на ім уладкавалі зьвярынец<ref name="val83">{{Літаратура/Менск. Стары і новы|к}} С. 83.</ref>, дэсакралізуючы такім чынам месца царквы. Менчукам 1960—1980-х гэты куток места быў вядомы як піўны бар «Ясень», мэталічны павільён якога паставілі акурат на падмуркі сьвятыні<ref name=enckyl/>.
 
[[Файл:Miensk, Trajeckaja hara. Менск, Траецкая гара (Lauvergne, 1840) (2).jpg|250пкс|значак|У панараме места. Б. Лявэрнь, 1840 р.]]