Беларуская канфэрэнцыя (1918): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д выпраўленьне спасылак
 
Радок 3:
'''Беларуская канфэрэнцыя''' — канфэрэнцыя, адбылася 25—28 студзеня 1918 году ў [[Вільня|Вільні]]. Скліканая Арганізацыйным камітэтам, у які ўваходзілі прадстаўнікі розных сацыяльных колаў і беларускіх арганізацыяў з акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі.
 
Правядзеньне канфэрэнцыі было выкліканае падзеямі ў Расеі ([[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкікастрычніцкі пераварот]] 1917 году]]), ва ўсходняй частцы Беларусі ([[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Ўсебеларускі зьезд]], антыбеларуская палітыка бальшавікоў) і на тэрыторыі, акупаванай нямецкімі войскамі (абвяшчэньне Летувіскай Рэспублікі ў сьнежні 1917). У сувязі з гэтым узьнікла неабходнасьць узгадніць мэты розных беларускіх арганізацыяў, «апрацаваць асновы беларускага народнага прадстаўніцтва» й «палажыць першы камень пад будоўлю нашай гасударственнай будучыні». 3 прычыны таго, што нямецкія акупацыйныя ўлады й [[Летувіская Тарыба]] падазрона ставіліся да беларускага вызваленчага руху, Арганізацыйны камітэт у сваёй абвестцы прапанаваў склікаць падрыхтоўчую нараду, якая, «разгледзеўшы сучаснае палітычнае палажэньне і вырабіўшы сабе ясны погляд на яго, павінна апрацаваць асновы арганізацыі беларускага народнага прадстаўніцтва».
[[Файл:Prezydyjum biełaruskaj kanferencyi 1918 hodu.jpg|значак|зьлева|Прэзыдыюм канфэрэнцыі]]
Нарада сабралася 25 студзеня 1918 году ў Вільні й абвясьціла сябе Беларускай канфэрэнцыяй. Дэлегатам належала разгледзець 2 канцэпцыі: выпрацаваную ў верасьні 1917 канфэрэнцыяй [[Беларускі народны камітэт|Беларускага народнага камітэту]], [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы]] й Віленскага камітэту [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] й выпрацаваную арганізацыяй [[Сувязь незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі]]. Пасьля ўзгадненьня сваіх пазыцыяў беларускія арганізацыі не адмовіліся ад ідэі Беларуска-Летувіскай дзяржавы. На думку ўдзельнікаў канфэрэнцыі, гэтая дзяржава павінная была стаць канфэдэрацыяй 2 аўтаномных тэрыторыяў — беларускай і летувіскай; у склад канфэдэрацыі, павінны былі ўвайсьці ўсе беларускія й усе летувіскія землі.