Розьніца паміж вэрсіямі «Канстантынопальска-маскоўская схізма (2018)»

шаблён
(шаблён)
20 красавіка 2018 году Сынод Сусьветнага патрыярхату — у адказ на звароты ўлад Украіны і ўсіх біскупаў УПЦ КП і УАПЦ — пастанавіў «прыступіць да распачынаньня крокаў, патрэбных для дараваньня аўтакефаліі праваслаўным хрысьціянам Украіны»<ref>[https://belsat.eu/programs/ukrainskaya-pravaslaunaya-tsarkva-raskol-tsi-vyartanne-spravyadlivastsi/ Украінская Праваслаўная Царква. Раскол ці вяртанне справядлівасці?]</ref>.
 
11 кастрычніка 2018 году Канстантынопальскі патрыярхат пацьвердзіў пастанову прыступіць да дараваньня аўтакефаліі Царквы Ўкраіны, аднавіў у царкоўных зносінах былых у схізьме прадстаяцеляў УПЦ КП і УАПЦ — Філарэта Дзенісенка й Макарыя Малеціча адпаведна, скасаваў грамату 1686 году, паводле якой у юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату была перададзена Кіеўская мітраполія, а таксама аднавіў сваю стаўрапігію ў Кіеве<ref>[https://belsat.eu/news/kanstantsinopal-pachau-pradastaulenne-autakefalii-ukrainskaj-tsarkve/ Канстанцінопаль пачаў прадастаўленне аўтакефаліі Украінскай царкве]</ref><ref>[https:// name="belsat.eu/news/rpts-razarvala-adnosiny-z-kanstantsinopalem/ «Замах на кананічную тэрыторыю»: РПЦ разарвала адносіны з Канстанцінопалем]<"/ref>.
 
15 кастрычніка 2018 году Сьвяты сынод Расейскай праваслаўнай царквы на паседжаньні ў Менску пастанавіў, «з прычыны антыкананічных дзеяньняў Канстантынопальскага Патрыярхату, якія працягваюцца» перапыніць эўхарыстычныя зносіны зь ім<ref name="belsat">[https://belsat.eu/news/rpts-razarvala-adnosiny-z-kanstantsinopalem/ «Замах на кананічную тэрыторыю»: РПЦ разарвала адносіны з Канстанцінопалем]</ref><ref>{{ref-ru}}[http://www.patriarchia.ru/db/text/5283708.html Заявление Священного Синода Русской Православной Церкви в связи с посягательством Константинопольского Патриархата на каноническую территорию Русской Церкви]</ref>. Паводле тлумачэньня Маскоўскай патрыярхіі, разрыў зносін азначае, што прыхаджанам Расейскай праваслаўнай царквы не дазваляецца прычашчацца ў храмах Канстантынопальскага патрыярхату дзе б там ні было, а клірыкам — зьдзяйсьняць супольныя набажэнствы. Прэс-сакратар Маскоўскага патрыярха Аляксандар Воўкаў таксама асобна растлумачыў: «[[Афон]] зьяўляецца кананічнай тэрыторыяй Канстантынопальскага патрыярхату з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі»<ref>{{ref-ru}}[https://www.newsru.com/religy/16oct2018/konst.html# РПЦ после разрыва отношений с Константинополем перечислила запретные для православных храмы]</ref>.
 
Разам тым, Маскоўскі патрыярх пагражае спыніць зносіны зь Ерусалімскім патрыярхатам у выпадку прызнаньня пастановы Канстантынопальскага патрыярху аб наданьні аўтакефаліі<ref>[https://belsat.eu/in-focus/tsarkouny-raskol-nabirae-abaroty-rpts-mozha-spynits-stasunki-z-ierusalimam/ Пагрозы Ерусалімскаму патрыярху]</ref>.
5606

зьменаў