Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
д выпраўленьне спасылак
Радок 3:
У шэрагу дакумэнтаў называлася Беларуская рэвалюцыйная партыя, Беларуская камуністычная партыя. Тэрытарыяльныя арганізацыі БРА існавалі ў [[Вільня|Вільні]], [[Наваградак|Наваградку]], [[Пружаны|Пружанах]], [[Баранавічы|Баранавічах]], [[Слонім]]е, [[Нясьвіж]]ы, Нова-Сьвянцянску, [[Ліда|Лідзе]], [[Валожын]]е, [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслачы]], [[Ваўкавыск]]у і аб’ядноўвалі каля 300 чальцоў (1923). Мела некалькі соцень спачуваючых, арганізаваных у групы. У ЦК БРА ўваходзілі [[Павал Корчык|П. Корчык (І. К. Лагіновіч)]], [[Арсен Канчэўскі|А. У. Канчэўскі]], [[Леапольд Родзевіч|Л. І. Родзевіч (А. Сталевіч)]], А. Р. Капуцкі. Друкаваны орган — газэта «[[Наш Сьцяг|Наш сьцяг]]».
 
БРА стаяла на пазыцыях клясавай барацьбы, падтрымлівала дыктатуру пралетарыяту, выступала за канфіскацыю памешчыцкай зямлі, сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне працоўных, [[Далучэньне Заходняй Беларусі да БССР|узьяднаньне Заходняй Беларусі з БССР]]. Мела ўплыў на сялянаў, лесарубаў, рабочых лесапільных заводаў, рэвалюцыйна настроеную беларускую інтэлігенцыю, якая ў свой час актыўна ўдзельнічала ў [[КастрычніцкаяКастрычніцкі рэвалюцыяпераварот|Кастрычніцкайкастрычніцкім рэвалюцыіперавароце]] і [[грамадзянская вайна ў Расеі|грамадзянскай вайне]]. На палітычнае аблічча БРА вялікі ўплыў рабілі посьпехі ў гаспадарчым і культурным разьвіцьці Савецкай Беларусі. 3 самага пачатку сваёй дзейнасьці БРА наладзіла цесную сувязь з камуністамі Вільні, знаходзілася ў пастаянным кантакце з ЦК Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КПРП). Сваёй праграмы ня мела, цалкам прытрымлівалася пастаноў II зьезда КПРП (1923).
 
Кіраўнікі і чальцы БРА прымалі актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі ў польскі сэйм у 1922 годзе, вялі агітацыю за кандыдатаў у дэпутаты ад Кампартыі, праводзілі сходы і мітынгі, перакладалі на беларускую мову і распаўсюджвалі выбарчую літаратуру. БРА арганізавала 15 мясцовых выбарчых камітэтаў, якія пасьля выбараў сталі выконваць функцыі сакратарыяту [[Беларускі пасольскі клюб|Беларускага пасольскага клюбу]] ў сэйме. Пасьля ўтварэньня ў кастрычніку 1923 [[КПЗБ|Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі]] (КПЗБ) кантакты паміж ЦК БРА і ЦК КПЗБ узмацніліся. Напрыканцы 1923 адбыўся шэраг сустрэч і сумесных пасяджэньняў чальцоў ЦК КПЗБ С. Т. Мілера, С. А. Дубовіка і сакратара Віленскага акруговага камітэта КПЗБ А. Буксгорна з кіраўнікамі БРА П. Корчыкам, Канчэўскім, Родзевічам, на якіх абмяркоўвалася палітыка Кампартыі і адносіны да яе БРА. Ад ЦК КПРП у гэтых сустрэчах удзельнічаў [[Станіслаў Мэртэнс]].