Газлайтынг: розьніца паміж вэрсіямі

маніпуляцыі зь іншым чалавекам, якія прымушаюць таго сумнявацца ў рэальнасьці
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пераклад з en
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:46, 11 лістапада 2018

Газла́йтынг (па-ангельску: Gas Light – ад назвы п'есы "Газавае сьвятло") – форма псыхалягічнага гвалту, галоўная задача якога – прымусіць чалавека або групу людзей сумнявацца ў адэкватнасьці свайго ўспрыманьня навакольнай рэчаіснасьці, не давяраць сваёй памяці й разважлівасьці. Таксама гэта від псыхалягічнае маніпуляцыі, якая выкарыстоўвае мэтады адмаўленьня, дэзарыентацыі, хлусьню, каб дэстабілізаваць стан ахвяры, а таксама дэлегімітызаваць яе перакананьні.[1][2]

Выкарыстаньне можа праяўляцца ад адмовы з боку крыўдзіцеля прызнаваць папярэднія абразьлівыя інцыдэнты да ягоных спроб паказаць іх дзіўнымі з мэтай дэзарыентаваць ахвяру.

Этымалёгія

 
Інгрыд Бэргман у 1944 годзе ў фільму «Газавае сьвятло»

Тэрмін паходзіць з п'есы "Газавае сьвятло" Патрыка Гамільтана (1938 год) і экранізацый 1940 і 1944 гадоў. Гэты тэрмін пазьней стаў выкарыстоўвацца ў клінічнай і навуковай літаратуры, а таксама ў палітычнай сфэры. Аўтар твору змадуляваў устойлівую псыхалягічную маніпуляцыю ў адносінах да жонкі галоўнага герою. Паводле сюжэту муж маладой жанчыны перасоўвае ў доме дробныя прадметы абстаноўкі ды хавае рэчы, каб стварыць уражаньне ў жонцы, быццам бы яна кранулася розумам. Назва фільму адсылае да сьвяцільнага газу, які выкарыстоўваўся раней для асьвятленьня. Гераіня заўважае, што па вечарах сьвятло ў доме цямнее, ў той час як муж настойліва паўтарае, што ёй гэта толькі падаецца.

Сам панятак «газлайтынг» быў уведзены ў абарачэньне пачынаючы з 1960-х годоў,[3] для пазначэньня псыхалягічных маніпуляцый з мэтай прымусіць ахвяру сумнявацца ў аб'ектыўным успрыманьні рэчаіснасьці. Тэрмін увайшоў у навуковы ўжытак псыхааналітыкаў ад 1970-х. У 1980 годзе амэрыканская фэміністка да сацыяльная работніца Флёрэнс Раш у сваёй кнізе «Найстражэйшая тайна: сэксуальны гвалт над дзецьмі» (па-ангельску: The Best-kept Secret: Sexual Abuse of Children), абагуліла высновы адносна псыхалягічных маніпуляцый, адзначыўшы, што «нават сёньня слова [газлайтынг] выкарыстоўваецца для апісаньня чыёй-небудзь спробы зруйнаваць уяўленьне пра рэальнасьць».[4]

Выкарыстаньне тактыкі газлайтынгу

Газлайтынг часта выкарыстоўваюць сацыяпаты ды нарцысісты. Сацыяпаты пасьлядоўна парушаюць сацыяльныя нормы й законы, а таксама эксплюатуюць іншых людзей. Некаторыя з тых, каго прасьледавалі сацыяпаты, могуць сумнявацца ў сваіх уласных успрыманьнях. Часам сужэнцы, якія бываюць абразьлівымі ці зняважлівымі (або прымяняюць фізычны гвалт), выкарыстоўваюць газлайтынг, каб адмаўляць сваю жорсткасьць.

Газлайтынг можа адбывацца між бацькамі ды дзецьмі, або між бацькамі, між дзецьмі, або з кімсьці іншым, хто спрабуе падарваць або сказіць іх успрыманьне рэчаіснасьці.[5]

Галоўная мэта крыўдзіцеля – прымусіць сваю ахвяру пераглядзець сваё меркаваньне, што робіць яе больш залежнай ад крыўдзіцеля. Такая тактыка пагаршае самаацэнку таксама дзякуючы таму, што ініцыятар газлайтынгу спачатку ігнаруе ахвяру, потым прыслухоўваецца да яе меркаваньня, затым зноў ігнаруе, каб ахвяра падумала, што яе меркаваньне ня вартае ўвагі.

Існуе дзьве харакарыстыкі газлайтынгу:

1) крыўдзіцель дамагаецца поўнага кантролю над пачуцьцямі, думкамі або дзеяньнямі ахвяры;

2) крыўдзіцель паступова і стрымана злоўжывае ахвярай варожымі, зняважлівымі ды прымусовымі спосабамі.

Рысы газлайтынгу

Ініцыятар газлайтынгу (крыўдзіцель):

  • прымушае сваю «ахвяру» узяць пад сумнеў сваю памяць;
  • прымушае задумацца пра сваю эмацыйную стабільнасьць ды адэкватнасьць;
  • паказвае «ахвяру» как глупага, интэлектуальна нямоглага чалавека;
  • падкрэсьлівае ўяўную і выдуманую узроставую, гендэрную ці фізыялягічную некампэтэнтнасьць;
  • адмаўляе пачуцьці й факты, якія важныя для чалавека.

Адносіны газлайтынгу могуць паўставаць між псыхатэрапэўтам або псыхіятарам з аднаго боку, пацыентам з другога. У гэтым выпадку доктар выступае для пацыента як эксперт (які ўсё ведае). Гэта можа стаць канфліктам, калі пацыент ня ў стане ўсьвядоміць свае ўнутраныя перажываньні, акрамя як з дапамогай тых тлумачэньняў, якія дае доктар. Такія адносіны могуць прывесьці да таго, што пацыент увойдзе ў стан сумневу ды скептыцызму да ўласных ацэнак навакольнага сьвету. [6]


Гл. таксама

Крыніцы

  1. ^ Вызначэньне паводле Oxford Dictionary [1]
  2. ^ Dorpat T.L., артыкул «On the double whammy and gaslighting» (часопіс Psychoanalysis & Psychotherapy, год 1994, выпуск 11, нумар 1, старонкі 91-96)
  3. ^ S. C. Plog, артыкул «Changing Perspectives in Mental Illness» (часопіс Oxford English Dictionary)
  4. ^ Florence Rush, кніга The Best-kept Secret: Sexual Abuse of Children, isbn=978-0-8306-3907-6, старонка 81
  5. ^ R. Cawthra, G. O'Brian, F. Hassanyeh, артыкул «"Imposed Psychosis": A Case Variant of the Gaslight Phenomenon», часопіс British Journal of Psychiatry, 1987 год, выпуск 150, нумар 4, старонкі 553-556)
  6. ^ E. F. Loftus, артыкул Creating False Memories, часопіс Scientific American, 1997 год, выпуск 277, нумар 3, старонкі 70-75