Інстытут гісторыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Мінуўшчына: выпраўленьне спасылак
Радок 55:
 
== Мінуўшчына ==
15 кастрычніка 1929 г. Прэзыдыюм Беларускай акадэміі навук зацьвердзіў Пастанову аб стварэньні Інстытуту гістарычных навук, які стаў 1-й навукова-дасьледчай установай акадэміі. Першым кіраўніком Інстытуту быў акадэмік [[Усевалад Ігнатоўскі]], які займаў пасаду старшыні Беларускай акадэміі навук. Першапачаткова Інстытут налічваў 9 супрацоўнікаў. З 1931 году стаў называцца Інстытутам гісторыі. Першапачаткова дасьледавалі: [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|Паўстаньне Каліноўскага 1863—1864 гадоў]] (У.Ігнатоўскі), [[КастрычніцкаяКастрычніцкі рэвалюцыя 1917 году ў Расеіпераварот|Кастрычніцкі пераварот 1917 году]] і станаўленьне Саветаў ([[Павал Горын-Каляда]]), вызваленчыя і грамадзкія рухі ([[Васіль Шчарбакоў]]), [[фэадалізм]] і [[капіталізм]] у Беларусі ([[Дзяніс Дудкоў]], [[Канстантын Кернажыцкі]] і [[Антон Ясінскі]]). За 1929-1941 гг. выдалі 32 манаграфіі<ref name="з"/>.
 
З 1935 г. пачалося напісаньне абагульняльнага дасьледаваньня гісторыі Беларусі, якому замінула [[Рэпрэсіі ў БССР|беспадстаўнае асуджэньне]] каля 20 супрацоўнікаў Інстытуту: 6 акадэмікаў П.Горын-Каляда, [[Станіслаў Матулайціс]], [[Уладзімер Пічэта]], [[Езэкіль Рыўлін]] (1901—1978), [[Віталь Сярбента]] (1895—1980), В.Шчарбакоў, кандыдаты навук К.Кернажыцкі, [[Аляксандар Ляўданскі]]. Меншасьць перажыла рэпрэсіі. З пачаткам Нямецка-савецкай вайны ў 1941 г. частка супрацоўнікаў выехала ў тыл. У [[Чырвоная армія|Чырвоную армію]] заклікалі кандыдатаў навук Дз.Дудкова і [[Яфім Шлосбэрг|Яфіма Шлосбэрга]] (1906—1970), мастака Міхаіла Федасеева. Добраахвотнікам пайшоў супрацоўнік [[Яфрэм Карнейчык]] (1900—1972). Асьпірант М.Матусевіч кіраваў дывэрсійнай групай у партызанскім атрадзе. Некаторыя загінулі на фронце: А.Калечык і [[Восіп Лочмель]] (1907—1942). Бязь вестак прапаў супрацоўнік [[Эдуард Галубок]] (1905—1942). У 1944 годзе ў Менскім падпольлі загінуў навуковы сакратар Інстытуту М.Махнач. Нямецкія акупанты вывезьлі археалягічныя калекцыі<ref name="з"/>. Зьніклі картатэка ўліку помнікаў, археалягічная фотатэка і рукапісы неапублікаваных працаў.