Розьніца паміж вэрсіямі «Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква»

У 992 годзе [[Канстантынопальскі патрыярхат]] ([[Бізантыйская імпэрыя]]; цяпер [[Турэччына]]) заснаваў праз [[Кіеўская мітраполія|Кіеўскую мітраполію]] [[Полацкая япархія|Полацкую япархію]], якая стала першай [[Хрысьціянства|хрысьціянскай]] япархіяй на землях Беларусі. У 1317 годзе ў [[Наваградак|Наваградку]] ([[Вялікае Княства Літоўскае]]; цяпер Беларусь) Канстантынопальскі патрыярхат заснаваў [[Літоўская мітраполія|Літоўскую мітраполію]]. Пасьля [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай уніі]] 1596 году праваслаўныя япіскапы перападпарадкавалі Літоўскую мітраполію [[Папа|рымскаму папу]] ў выглядзе [[Уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай|Рускай уніяцкай царквы]]. У выніку адбыўся раскол праваслаўнай царквы ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. У 1620 годзе ерусалімскі патрыярх Тэафан ІІІ на даручэньне канстантынопальскага патрыярха Цімафея II аднавіў Полацкую праваслаўную япархію і высьвяціў на полацкага архіяпіскапа [[Мялеці Сматрыцкі|Мялеція Сматрыцкага]]. 8 лістапада 1685 году новаабраны кіеўскі мітрапаліт Гедэон Сьвятаполк-Чацьвярцінскі, якому падпарадкоўваліся і праваслаўныя [[прыход]]ы на землях Беларусі, прысягнуў [[Маскоўскі патрыярхат|маскоўскаму патрыярху]] Ёакіму. Тым часам 8-е правіла [[Этэс]]кага сабору 431 году (Бізантыйская імпэрыя; цяпер Турэччына) патрабуе, «каб ніхто з богаласкавых япіскапаў не пашыраў сваю ўладу на чужую япархію, якая раней і спачатку не была пад яго рукой, або яго папярэднікаў»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Правілы Этэскага сабору 431 г.|спасылка=http://krotov.info/acts/canons/0431cano.html|выдавец=Бібліятэка Якава Кротава|мова=ru|дата публікацыі=2017|дата доступу=4 сьнежня 2017}}</ref>.
 
У 1721 годзе праваслаўныя прыходы на землях Беларусі падпарадкавалі «[[Найсьвяцейшы ўрадавы сынод|Найсьвяцейшаму ўрадаваму сыноду]]», які разам з [[Сэнат Расейскай імпэрыі|урадавым сэнатам]] належаў да сыстэмы найвышэйшых органаў дзяржаўнага кіраваньня [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]<ref>Рубльова Н. С. Синод // Енциклопедія історії України: Т. 9. Прил — С / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: В-во «Наукова думка», 2012. С. 565.</ref>. На практыцы ўрадавым сынодам з волі маскоўскага гаспадара кіравалі сьвецкія обэр-пракуроры<ref name="Mycyk">Мицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. С. 87.</ref>. Каб скасаваць залежнасьць Праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай ад уладаў Расейскай імпэрыі [[Пінская кангрэгацыя]] ў 1791 годзе і [[Чатырохгадовы сойм]] у 1788—1792 гадох пастанавілі стварыць у межах Рэчы Паспалітай асобную праваслаўную мітраполію ў юрысдыкцыі Канстантынопалькага патрыярхату. Ажыцьцявіць гэтую пастанову ня далі [[падзелы Рэчы Паспалітай]]<ref>Пазднякоў В. Кіеўская мітраполія // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 92.</ref>.
З 1721 году праваслаўныя прыходы на землях Беларусі падпарадкавалі Сьвяцейшаму ўсерасейскаму сыноду, які быў ведамствам ураду [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]]. 12 лютага 1839 году праведзены расейскімі ўладамі [[Полацкі царкоўны сабор]] (Віцебская губэрня; цяпер Беларусь) Рускай уніяцкай царквы зацьвердзіў «Акт аб узьяднаньні з [[Праваслаўная царква|Праваслаўнай царквой]]», аднак не з Канстантынопальскай, а з Расейскай. Першы пункт Акта пастанаўляў: «Прызнаць зноў адзінства нашай Царквы з Праваслаўна-кафалічнай усходняй царквой, і таму знаходзіцца з гэтага часу, разам з даручанымі нам паствамі, у аднадумстве са сьвяцейшымі ўсходнімі праваслаўнымі патрыярхамі і ў паслушаньні Сьвяцейшага ўсерасейскага сынода»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Саборны акт аб узьяднаньні Ўніяцкай царквы з Праваслаўнай у Полацку 12 лютага 1839 г.|спасылка=https://antimodern.wordpress.com/2010/10/15/polotsk/|выдавец=Энцыкляпэдыя «Антымадэрнізм» |мова=ru|дата публікацыі=15 кастрычніка 2010|дата доступу=4 сьнежня 2017}}</ref>. У выніку да ліку прыхаджанаў [[Расейская праваслаўная царква|Расейскай праваслаўнай царквы]] далучылі каля 80% жыхароў Беларусі<ref>{{Літаратура/Матэрыялы па гісторыі Беларусі (2003)|к}} С. 140.</ref>.
 
[[Файл:Мінск. Царква Святога Духа.jpg|значак|285пкс|[[Царква Сьвятога Духа (Менск)]], дзе 23 ліпеня 1922 г. абвясьцілі Менскую мітраполію]]