Перасяленьне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца
Радок 1:
'''Перасяле́ньне''' — перамяшчэньне [[Чалавек|людзей]] дзеля зьмены сталага [[Жытло|месца жыхарства]]. Віды: беззваротнае (канчатковая зьмена пастаяннага жытла), часовае (на абмежаваны тэрмін), сэзоннае (у пэўную пару году), зьнешняе ([[іміграцыя]], [[эміграцыя]]), унутранае (зь вёскі ў горад і наадварот, міжраённае), {{Артыкул у іншым разьдзеле|Маятнікавае перасяленьне|маятнікавае|en|Commuting}}, працоўнае (работнікаў працаздольнага ўзросту). Паводле спосабу: зладжанае (з удзелам чыноўнікаў), стыхійнае. Ступені: 1) утварэньне патоку перасяленцаў у месцы выхаду, 2) рух у месца прызначэньня, 3) прыстасаваньне да новага месца жыхарства<ref name="б">{{Кніга|аўтар=|частка=Міграцыя насельніцтва|загаловак=[[Беларуская энцыкляпэдыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=http://files.knihi.com/Slounik/02/enc/Bielaruskaja_encyklapedyja.torrent|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2000|том=10|старонкі=331|старонак=544|сэрыя=|isbn=985-11-0169-9|наклад=10 000}}</ref>.
[[Файл:Net Migration Rate.svg|значак|260пкс|Перасяленьне ў 2011 г.: прыток (сіні), адток (аранжавы), нязьменна (зялёны), не вядома (шэры)]]
 
== Мінуўшчына ==
На 2013 год найбольшы лік іншаземных перасяленцаў у насельніцтве мелі: 1) Злучаныя Штаты Амэрыкі — 45,8 млн, 2) Расея — 11 млн, 3) Нямеччына — 9,8 млн, 4) [[Саудаўская Арабія]] — 9, 1 млн, 5) [[Аб’яднаныя Арабскія Эміраты]] — 7,8 млн, 6) Вялікабрытанія — 7,8 млн, 7) Францыя — 7,4 млн, 8) Канада — 7,3 млн, 9) Аўстралія — 6,5 млн, 10) [[Гішпанія]] — 6,5 млн. Паводле справаздачы ААН, у замежжы пражывала 232 млн перасяленцаў (3,2 % насельніцтва Зямлі). Зь іх 72 млн (31 %) перасяленцаў жыло ў Эўропе. Яшчэ 71 млн пражываў у Азіі<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Дзе больш за ўсё мігрантаў|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20130913/1379021689-hronika-aposhnih-padzey|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=13 верасьня 2013|нумар=[http://zviazda.by/be/number/gazeta-pdf-172-27537-ot-13092013 172 (27537)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2013/09/1379021620_1.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Беларусь ==
За 1989—1999 гг.: 1) у выніку перасяленьня лік [[Беларусы|беларусаў]] у краіне вырас на 3,2% пры агульным скарачэньні [[насельніцтва Беларусі]] на 1%; 2) параўнальна з папярэднім дзесяцігодзьдзем (1979—1988 гг.) адбылося 5-кратнае скарачэньне перасяленьня зь вёскі ў горад; 3) адсяленьне пад уплывам [[Чарнобыльская катастрофа|Чарнобыльскай катастрофы]] паспрыяла скарачэньню насельніцтва Гомельскай вобласьці на 7,4%, Магілёўскай вобласьці — на 5,2% і росту насельніцтва Менску на 4,6%. У Беларусі пераважае ўнутрыкраёвае перасяленьне зь вёскі ў горад. За 1970—1985 гг. у гарадах аселі 1,34 млн вяскоўцаў (13,5% насельніцтва Беларусі). За 2000 г. месца жыхарства ў Беларусі зьмянілі звыш 600 тыс. чалавек<ref name="б"/>. У 2010 г. месца жыхарства ў межах Беларусі зьмянілі звыш 211 тыс. чалавек, зь іх 38 тыс. пераехалі з гарадоў у сельскую мясцовасьць. У звыш 90% раёнаў Беларусі назіраўся адток насельніцтва<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Сьвятлана Барысенка]].|загаловак=Горад пухне|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=93598|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[газэта]]|год=21 лютага 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-02-21 34 (27149)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/93567/21lut-1.indd.pdf 1]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Крыніцы ==