Лічэбнік: розьніца паміж вэрсіямі

самастойная часьціна мовы
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Числівник?oldid=22915123
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:51, 7 лістапада 2018

Лічэ́бнік — самастойная часьціна мовы, якая пазначае колькасьць прадметаў або іхні парадак пры ліку і адпавядае на пытаньні колькі? які?

Лічэбнікі паводле значэньня падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя. Колькасныя азначаюць адзін лік або колькасьць і адпавядаюць на пытаньне «колькі»? (тры, адзінаццаць, трыццаць чатыры, сямёра, тры восьмыя). Колькасныя бываюць зборныя, дробныя, неазначана колькасныя і ўласна колькасныя.

Парадкавыя лічэбнікі азначаюць парадак прадметаў пры ліку і адпавядаюць на пытаньне «які?» / «якая?» / «якое?» / «якія?» (трэці, адзінаццатая, трыццаць чацьвертае, дваццатыя). З граматычнага пункту погляду парадкавыя лічэбнікі бліжэйшыя да прыметнікаў і маюць агульнае зь імі словазьмяненьне.

Беларускія лічэбнікі зьмяняюцца па склонах, некаторыя — па родах і ліках.

Крыніцы