Марфалёгія (мовазнаўства): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
іншыя значэньні
д выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Іншыя значэньні}}
'''Марфалё́гія''' ({{мова-el|morphē}} форма і {{мова-el|logos}} вучэньне, літаральна ''навука аб формах'') — разьдзел [[граматыка|граматыкі]], які вывучае заканамернасьці функцыянаваньня й разьвіцьця гэтай сыстэмы. Цесна зьвязаная з [[марфаналёгія]]й, [[словаўтварэньне]]м, [[сынтаксіс]]ам. Адрозьніваюць агульную (тэарэтычную) і прыватную марфалёгію пэўнай [[мова|мовы]]<ref name="энцык">{{Кніга|аўтар=|частка=Марфалогія|загаловак=[[Беларуская энцыклапедыяэнцыкляпэдыя|Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах]]|арыгінал=|спасылка=|адказны=[[Генадзь Пашкоў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыклапедыяэнцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2000|том=|старонкі=143|старонак=544|сэрыя=|isbn=985-11-0169-9|наклад=10 000}}</ref>. Таксама сыстэма мэханізмаў мовы, якая забясьпечвае пабудову й разуменьне яе словаформаў<ref name="энцык"/>.
 
Кожная словаформа членіцца на меншыя знакавыя адзінкі — [[марфэма|марфэмы]], морфы. Марфалёгія забясьпечвае «памарфэмнае» суаднясеньне кампанэнтаў унутранага (зьмястоўнага) боку словаформы з кампанэнтамі яго зьнешняга (гукавога) боку. Яна накіраваная на перадачу значэньняў менавіта службовымі элемэнтамі (а не каранямі), што адрозьнівае яе ад [[лексыкалёгія|лексыкалёгіі]], у цэнтры ўвагі якой значэньні каранёў і цэлых словаў<ref name="энцык"/>. Марфалёгія вызначае марфалягічныя (граматычныя) асаблівасьці цэлых клясаў словаў (часьцінаў мовы), незалежна ад іх прыватнага значэньня. Кожная часьціна мовы мае сваю сыстэму граматычных значэньняў, катэгорыяй і агульных дадатковых (фармальных) адзнак, якія служаць для выражэньня адносінаў паміж словамі ў [[словазлучэньне|словазлучэньні]] або [[сказ]]е. Так, назоўнікам уласьцівыя значэньні роду, ліку, склону; дзеясловам — стану, трываньня, ладу, часу, асобы, ліку й інш.; прыметнікам — роду, ліку, склону, ступеняў параўнаньня, а для якасных — формы суб’ектыўнай ацэнкі<ref name="энцык"/>. Напрыклад, назоўнікі ''станок'', ''лес'', ''бярэзьнік'' пры розных лексычных (рэальных) значэньнях маюць агульныя граматычныя значэньні мужчынскага роду, адзіночнага ліку, назоўнага, вінавальнага склонаў; дзеясловы ''наедзем'', ''напішам'' аб’ядноўваюцца граматычнымі значэньнямі закончанага трываньня, простага будучага часу, 1-й асобы множнага ліку і інш. Граматычныя значэньні могуць быць выражаныя сынтаксічна (з дапамогай [[афікс]]аў) і аналітычна (апісальна, спалучэньнем словаў). Напрыклад, у назоўніку ''вясна'' значэньне жаночага роду, адзіночнага ліку й назоўнага склону выражанае канчаткам '''''-а''''', у дзеяслове ''гаворым'' значэньне 1-й асобы множнага ліку абвеснага ладу — канчаткам '''''-ым'''''<ref name="энцык"/>. Аналітычны спосаб выкарыстоўваецца пры выражэньні граматычнага значэньня ступеняў параўнаньня прыметнікаў і прыслоўяў (''больш далёкі'', ''самы далёкі'', ''найбольш далёка''), будучага часу, загаднага й умоўнага ладу дзеясловаў (''буду чытаць'', ''чытаў бы'', ''давайце чытаць''). Сродкамі выражэньня марфалягічнага значэньня выступаюць таксама націск у слове (''скалы́'' — ''ска́лы''), чаргаваньне асноваў ([[суплетывізм]], ''чалавек'' — ''людзі'') і інш. Марфалягічнае зьмяненьне слова не ўплывае на ягонае лексычнае значэньне<ref name="энцык"/>.