Вікіпэдыя:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎«Афіцыйнае» перайменаваньне: выпраўленьне спасылак
Радок 17:
У гэтым выпадку, каб абраць у якасьці асноўнай назвы артыкула беларускую традыцыйную гістарычную назву дастаткова прывесьці спасылку на адпаведны афіцыйны дакумэнт (першасную крыніцу) або на другасную крыніцу, вартую даверу, у якой будзе пацьвярджацца факт перайменаваньня.
 
Прыклады першасных і другасных крыніцаў, вартых даверу: указы Прэзыдыюму Вярхоўнага савету Беларускай ССР, «[[Шаблён:Літаратура/Адм.-тэр. падзел Беларусі|Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі]]» (1985), «[[Шаблён:Літаратура/Адм.-тэр. падзел БССР|Административно-территориальное устройство БССР]]» (1985, 1987), «[[Беларуская энцыклапедыя|Беларуская энцыкляпэдыя]]», «[[Гарады і вёскі Беларусі]]», «[[Шаблён:Літаратура/Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі|Краткий топонимический словарь Белоруссии]]» (1974), [[Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі]] і інш.
 
Асобны вынятак — новыя аб’екты, упершыню названыя ўладамі Расейскай імпэрыі, міжваеннай Польскай Рэспублікі і СССР. У гэтым выпадку асноўная назва артыкула (калі яна не адпавядае сучасным беларускім афіцыйным даведнікам) абіраецца толькі ў выніку дасягненьня кансэнсусу на старонцы абмеркаваньня.