Шапялевічы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя, стыль
Радок 54:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Упершыню Шапялевічы ўпамінаюцца ў [[XV стагодзьдзе|XV ст.]]<ref>{{Літаратура/Памяць/Круглянскі раён|к}}</ref> У розныя часы яны знаходзіліся ў валоданьні [[Гаштольды|Гаштольдаў]], [[Палубінскія|Палубінскіх]], [[Сапегі|Сапегаў]], [[Агінскія|Агінскіх]] і інш. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) гадоў паселішча ўвайшло ў склад [[Аршанскі павет|Аршанскага павету]] [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскага ваяводзтва]].
 
У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] (1654—1667) 24 жніўня 1654 году пад Шапялевічамі адбылася [[Бітва пад Шапялевічамі|значная бітва]] паміж абаронцамі [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] і [[Маскоўская дзяржава|маскоўскімі]] захопнікамі.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] (1793 год) Шапялевічы апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Магілёўскім павеце [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]].
 
У 2-й палове [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]] у Шапялевічах было 90 драўляных будынкаў, дзейнічалі царква і юдэйскі малітоўны дом, працавалі вінакурня і вадзяны млын.
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Шапялевічы абвяшчаліся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 угоду ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У сакавіку 1924 году Шапялевічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Круглянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.
 
21 сьнежня 2011 угоду ў зьвязку зь ліквідацыяй [[Шапялевіцкі сельсавет|Шапялевіцкага сельсавету]] вёску перавялі ў склад [[Цяцерынскі сельсавет|Цяцерынскага сельсавету]]<ref>[http://www.pravo.by/pdf/2012-6/2012_6_9_46715.pdf «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9]{{Ref-ru}}</ref>.
 
== Насельніцтва ==
* '''XIX стагодзьдзе''': 1846 год — 325 чал., зь іх 310 сялянаў<ref>{{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)|к}} С. 191.</ref>; 1890 год — 553 чал., зь іх 501 праваслаўны, 5 каталікоў і 47 юдэяў<ref>{{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|1111к}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XI/899 899].</ref>
* '''XX стагодзьдзе''': 1999 год — 422 чал.
* '''XXI стагодзьдзе''': 2010 год — 360 чал.
 
== Эканоміка ==
Радок 81:
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы|2}}
 
== Літаратура ==