Марш свабоды (1999): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Вынікі: артаграфія
д артаграфія, стыль
Радок 18:
|мэты =
|спосабы =
|вынік = масавыя сутычкі з міліцыяй,
|статус =
|саступкі =
|бок1 = Беларускія ўлады
|бок2 = Аб'яднанаяАб’яднаная апазыцыя
|асобы1 =
|асобы2 =
|сілы1 = служачыя МУС
|сілы2 = дэманстранты
|колькасьць1 = да 5 0005000
|колькасьць2 = да 40 000
|страты1 =
|страты2 =
|страты_метка =
|забітыя =
Радок 40:
|нататкі =
}}
'''Марш свабодысвабо́ды''' — шэсьце, якое зладзіла беларуская апазыцыя 17 кастрычніка 1999 году ў [[Менск]]у. Мерапрыемства скончылася масавымі сутыкненьнямі дэманстрантаў зь міліцыянтамі і салдатамі ўнутраных войскаў і шматлікімі арыштамі. У розныя моманты шэсьця колькасьць удзельнікаў вагалася ад 20 да 40 тысячаў чалавек.
 
== Кроніка падзей ==
 
=== Перадумовы ===
У 1999 годзе паўстала пытаньне страты незалежнасьці Беларусі. Слабы і хворы Ельцын у Маскве шукаў сабе замену, і ў Менску ў клюарахкулюарах усур’ёз абмяркоўвалі аб’яднаньне краінаў і перайманьне ў Крамлі ўлады<ref name="NN" />.
 
Беларуская апазыцыя вырашыла правесьці шэсьце ў падтрымку незалежнасьці. Ініцыятыва правядзеньня Маршу належала так званай «новай хвалі» лідэраў апазыцыі: [[Анатоль Лябедзька|ЛябедзькаЛябедзьку]], [[Мікалай Статкевіч|СтаткевічСтаткевічу]], [[Вінцук Вячорка|ВячоркаВячорку]], [[Павал Данэйка|Данэйку]], [[Зьміцер Бандарэнка|Бандарэнку]] ды іншыяіншым<ref name="NN">[https://nn.by/?c=ar&i=30995 Кроў і таямніцы Маршу Свабоды’99], [[Наша Ніва]], 02.11.2009</ref>.
 
Менскі гарвыканкам правядзеньне шэсьця ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Незалежнасьці забараніў, дазволіўшы правесьці толькі мітынг на плошчы [[Плошча Бангалор (Менск)|Бангалор]], нягледзячы на тое, што кіраўнік КНГ АБСЕАБСЭ спадар [[ХансГанс-Георг Вік]] зьвярнуўся ў гарвыканкам з просьбай дазволіць правядзеньне мітынгу на [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|плошчы Незалежнасьці]]<ref name="Viasna">[https://vytoki.net/?photo=00005254 Марш Свабоды], грамадзкі вэб-архіў Вытокі</ref>.
 
=== Пачатак шэсьця ===
Удзельнікі Маршу зьбіраліся на [[Плошча Якуба Коласа|плошчы Якуба Коласа]]. Акцыя пачалася з таго, што на плошчы Якуба Коласа амапаўцы забралі ў людзей…людзей чорнага казла. На ім было напісана «лукашэнка», і яго вялі наперадзе калёны <ref name="NN1999">[https://nn.by/?c=ar&i=30995 Марш да незалежнасьці], [[Аляксей Шыдлоўскі]], «Наша Ніва», 1999, №27</ref>.
 
А 13 гадзіне адсюль у напрамку плошчы Бангалор рушыла калёна з 5-75—7 тысячаў чалавек. Міліцыянтаў на іх шляху было мала. Да калёны пачалі далучацца людзі. У кароткім мітынгу на плошчы Бангалор ужо ўдзельнічала каля 20 тысячаў чалавек. З плошчы Бангалор калёна дэманстрантаў накіравалася ў бок плошчы Незалежнасьці, каб занесьці туды 25-мятровыямэтровыя бел-чырвона-белыя сьцягі і сіня-зорны сьцяг Эўразьвязу. Лік удзельнікаў шэсьця ўвесь час рос, і да [[Праспэкт Незалежнасьці (Менск)|праспэкту Скарыны]] падыходзіла ўжо калёна з 30 тысячаў чалавек. Дэманстранты паводзілі сябе прыстойна, спакойна, паварочваючы па прапанове міліцэйскіх кардонаў і не ўступаючы зь імі ў канфлікт. Так, міліцыянты не пусьцілі дэманстрантаў ў бок [[Плошча Перамогі (Менск)|плошчы Перамогі]], а скіравалі на вуліцу Казлова і далей на Першамайскую.
 
На вуліцы Зьмітрака Бядулі адбылася самая буйная правакацыя таго дня: нехта кінуў у пад’езд, дзе месьціцца 34-е паштовае аддзяленьне, пэтарду, і пошта загарэлася. Мужчыны з калёны кінуліся ў агонь і загасілі яго, хаця самі атрымалі апёкі<ref name="NN1999" />.
Радок 65:
 
=== Сутычкі ===
Уздоўж вуліцы Янкі Купалы, у двары Дзяржцырку, у дварах бліжэйшых дамоў было сканцэнтравана да пяці тысячаў міліцыянтаў і службоўцаў унутраных войскаў. Мірнае шэсьце падышло да кардону, што быў выстаўлены на мосьце празь Сьвіслач. Дэманстранты падышлі да міліцэйскага кардону на мосьце і спыніліся. Людзі пастаялі, пакрычалі міліцыянтам. Пасьля 15-хвілінных перамоваў з амапаўцамі Мікола Статкевіч заклікаў дэманстрантаў вярнуцца на плошчу Якуба Коласа<ref name="NN1999" />. Калю людзі сталі адыходзіць, шчыты рассунуліся, і адтуль выскачылі АМАПаўцы ды пачалі зьбіваць, хапаць і цягнуць дэманстрантаў. Людзі пачалі адбівацца. Спачатку дрэўкамі ад сьцягоў, а потым камянямі. На месцы падзей якраз адбываліся дарожныя работы і ляжала шмат дарожнай пліткі. Пачалася жорсткая сутычка, якая цягнулася каля 40 хвілінаў<ref name="Viasna" />.
 
Дэманстранты, адбіўшы першыя атакі, спрабавалі разагнаць у бок шыхтоў АМАПу трамвай, але важаты не пусьціў іх да стырна. У адказ міліцыянты кінулі ў бок дэманстрантаў сьлезацечныя шашкі, але паўночны вецер панёс дым назад на іх<ref name="NN1999" />.
Радок 71:
У выніку сутыкненьня зьявіліся першыя параненыя з абодвух бакоў. Удзельнікі шэсьця адбілі тры «атакі» міліцыянтаў. Большасьць дэманстрантаў сталі разьбягацца. Пачаўся хапун. Затрыманых моцна зьбівалі ў аўтазаках<ref name="NN1999" /><ref>[https://www.svaboda.org/a/25245382.html «Калі нашы прыйдуць да ўлады»], [[Радыё Свабода]], 28 студзень 2014</ref>.
 
Спэцслужбы высадзілі дзьверы кватэры Статкевіча ій арыштавалі яго. Была затрыманая і дэпутатка расейскай Дзярждумы ад сацыял-дэмакратаў Вольга Беклямішава. Лідэры апазыцыі нейкі час хаваліся. Супрацоўніка газэты «[[Навінкі (газэта)|Навінкі]]» Міколу Салаўя схапілі ўжо каля ўнівэрмага «Беларусь» і моцна зьбілі (ён усё шэсьце ішоў у белым халаце санітара, прадаючы сваё выданьне)<ref name="NN1999" />.
 
Праз год супрацоўнік МУС лейтэнант Батурын папросіць палітычнага прытулку ў ЗША. Ён раскажа, што ўлада адмыслова рыхтавала правакатараў у цывільным да Маршу Свабоды, каб дыскрэдытаваць апазыцыю. Маўляў, ён і сам быў сярод тых, хто падбухторваў беспарадкі. Менавіта гэтыя шпегі падпалілі пошту на вуліцы Зьмітрака Бядулі па шляху шэсьця. У меркаванае месца сутыкненьняў дэманстрантаў зь сіламі спэцпрызначэньня загадзя даставілі паддоны з тратуарнай пліткай, а іншыя шляхі для руху калёны былі перакрытыя<ref name="NN" />.
Радок 80:
Разгон Маршу астудзіў гарачыя галовы. Такіх сьмелых дэманстрацыяў больш не было аж да Плошчы 2006 году. Але пасьля Маршу скачком вырасьлі продажы незалежных газэтаў. Адбылася палітызацыя моладзі, якая пачала далучацца да апазыцыі<ref name="NN" />.
 
АлеУлады ўлады вымушанывымушаныя былі лічыцца з настроямі менскай вуліцы і студэнцкіх інтэрнатаў. Час зацягнуўся, і нарэшце ў Маскве на паверхню вынырнуў Пуцін. Пагроза незалежнасьці Беларусі мінула<ref name="NN" />.
 
== Крыніцы ==
Радок 86:
 
== Літаратура ==
* ПЦ «Вясна». Агляд-Хронікахроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 1999 годзе
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [https://www.youtube.com/watch?v=iGKQ9IpfKFc Відэаролік пра падзеі падчас Маршу свабоды]
 
{{Акцыі пратэсту ў Беларусі}}