Розьніца паміж вэрсіямі «Барыс Гюнтэр»

д
д (вікіфікацыя)
Пасьля таго, як Барыс сунуў алавяннага салдаціка ў разэтку і выключыў усё сьвятло ў тэатры, нехта напісаў данос, што хлопец сарваў патрыятычны спэктакль. Гэта расцанілі як дывэрсію і арыштавалі бацькоў Барыса, а праз тры дні і яго самога. З бацькамі Барыс сустрэўся толькі праз тры гады — калі іх вызвалілі. Хлопчыка месяц трымалі ў разанскім сьледчым ізалятары, у камэры разам зь ім было каля 30 чалавек — дзяцей рознага ўзросту. Падчас допытаў Барыса фізычна катавалі, выбіваючы прызнаньне, што нехта яго падштурхнуў да дывэрсіі. Суду не было. Перавезьлі ў Маскву і адправілі на двухмесячны этап да гораду [[Ангарск]]у ў дзіцячы дом для дзяцей асуджаных. Бацькі вызваліліся ў 1954 годзе, уладкаваліся на працу ў Іркуцку і забралі сына з інтэрнату<ref>[http://represii.net/fates/gunter Барыс Гюнтар]. Віртуальны музэй савецкіх рэпрэсій у Беларусі</ref>.
 
Пасьля няўдалай спробы паступіць у інстытут, куды яго не ўзялі з-азаза судзімасьці бацькоў, і службы ў арміі, яго накіравалі працаваць сьлесарам на паўвыспу [[Мангушлак]] ([[Казахстан]]), прымаў удзел у будаўніцтве знакамітага маяка ў горадзе Актаў. Праз 13 гадоў пераехаў жыць у [[Гомель]], дзе працаваў на Гомсельмашы.
 
== Дэпутацкая дзейнасьць ==
840

зьменаў